шашэ́йна-кальцавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шашэ́йна-кальцавы́ шашэ́йна-кальцава́я шашэ́йна-кальцаво́е шашэ́йна-кальцавы́я
Р. шашэ́йна-кальцаво́га шашэ́йна-кальцаво́й
шашэ́йна-кальцаво́е
шашэ́йна-кальцаво́га шашэ́йна-кальцавы́х
Д. шашэ́йна-кальцаво́му шашэ́йна-кальцаво́й шашэ́йна-кальцаво́му шашэ́йна-кальцавы́м
В. шашэ́йна-кальцавы́ (неадуш.)
шашэ́йна-кальцаво́га (адуш.)
шашэ́йна-кальцаву́ю шашэ́йна-кальцаво́е шашэ́йна-кальцавы́я (неадуш.)
шашэ́йна-кальцавы́х (адуш.)
Т. шашэ́йна-кальцавы́м шашэ́йна-кальцаво́й
шашэ́йна-кальцаво́ю
шашэ́йна-кальцавы́м шашэ́йна-кальцавы́мі
М. шашэ́йна-кальцавы́м шашэ́йна-кальцаво́й шашэ́йна-кальцавы́м шашэ́йна-кальцавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шашэ́йна-ліне́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шашэ́йна-ліне́йны шашэ́йна-ліне́йная шашэ́йна-ліне́йнае шашэ́йна-ліне́йныя
Р. шашэ́йна-ліне́йнага шашэ́йна-ліне́йнай
шашэ́йна-ліне́йнае
шашэ́йна-ліне́йнага шашэ́йна-ліне́йных
Д. шашэ́йна-ліне́йнаму шашэ́йна-ліне́йнай шашэ́йна-ліне́йнаму шашэ́йна-ліне́йным
В. шашэ́йна-ліне́йны (неадуш.)
шашэ́йна-ліне́йнага (адуш.)
шашэ́йна-ліне́йную шашэ́йна-ліне́йнае шашэ́йна-ліне́йныя (неадуш.)
шашэ́йна-ліне́йных (адуш.)
Т. шашэ́йна-ліне́йным шашэ́йна-ліне́йнай
шашэ́йна-ліне́йнаю
шашэ́йна-ліне́йным шашэ́йна-ліне́йнымі
М. шашэ́йна-ліне́йным шашэ́йна-ліне́йнай шашэ́йна-ліне́йным шашэ́йна-ліне́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Шашэйна-кальцавыя гонкі (спарт.) 7/77

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шашэйна-лінейныя гонкі (спарт.) 7/77

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ СПОРТ,

спаборніцтвы на гоначных, спарт. і серыйных аўтамабілях. Асн. віды: шашэйна-кальцавыя і лінейныя гонкі, гонкі на аўтадроме, стадыёне, кросы па перасечанай мясцовасці, ралі, заезды на ўстанаўленне рэкордаў, аўтамаб. мнагабор’е (звычайна ўключае эканам. кіраванне, скораснае манеўраванне і інш.). Асн. крытэрыі класіфікацыі аўтамабіляў для аўтамабільнага спорта — тып аўтамабіля і рабочы аб’ём рухавіка.

Першыя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце праведзены ў 1894 у Францыі. З 1904 дзейнічае Міжнар. аўтамабільная Федэрацыя (ФІА). Чэмпіянаты свету з 1925, Еўропы з 1935. Найб. вядомыя і прэстыжныя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце — чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых гонках для гоначных аўтамабіляў (т.зв. «Формула-1»). На Беларусі аўтамабільны спорт развіваецца з 1960. В.Анкуда — чэмпіён СССР па шашэйна-кальцавых гонках (1973, 1976). У розныя гады ў зборную каманду СССР уваходзілі бел. аўтагоншчыкі А.Альхімовіч, В.Лукашэвіч, В.Рускіх, А.Шымакоўскі. У 1994 упершыню бел. аўтагоншчыкі С.Пракаповіч і Шымакоўскі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах на Кубак Еўропы і ў чэмпіянаце Еўропы. У 1962 адкрыта Мінскае спартыўна-гоначнае кальцо, дзе праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па аўтамабільным спорце.

т. 2, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТАЦЫКЛЕ́ТНЫ СПОРТ,

спаборніцтвы ў яздзе на дарожных і спартыўных матацыклах; адзін з тэхн. відаў спорту. Праводзяцца для кожнага класа матацыклаў асобна. Уключае: шашэйныя лінейныя гонкі; шашэйна-кальцавыя гонкі па кальцавой трасе даўж. 3—4 км; мотакрос — гонкі па перасечанай мясцовасці па замкнёнай кальцавой трасе даўж. 1,5—2,5 км; матацыклетнае мнагабор’е — шматдзённыя спаборніцтвы па дарогах і бездарожжы; трэкавыя гонкі (спідвей) па гаравай або ледзяной дарожках стадыёна; іпадромныя гонкі па земляной дарожцы; фігурнае ваджэнне на пляцоўцы, абсталяванай штучнымі перашкодамі; заезды на ўстанаўленне рэкордаў; мотаралі. Да М.с. адносяць таксама мотабол, мотаарыентаванне. М.с. найб. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Чэхіі, Швецыі і інш. Міжнар. федэрацыя мотаспорту (ФІМ) заснавана ў 1904.

Першыя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі матацыклы (разам з аўтамабілямі), адбыліся ў 1895 (Францыя). Упершыню шашэйная гонка праведзена ў 1907 у Вялікабрытаніі. там жа ў 1913 — спаборніцтвы па мотамнагабор’і; у 1907 у Паўд. Афрыцы — трэкавыя гонкі па гаравай дарожцы. З пач. 1920-х г. арганізаваны іпадромныя і з 1930-х г. — трэкавыя гонкі на лёдзе. Першыя афіц. мотагонкі ў Расіі адбыліся ў 1898, у СССР — у 1924. Чэмпіянаты свету праводзяцца: па мнагабор’і (з 1913), шашэйна-кальцавых гонках (1948), мотакросу (1957), па трэкавых гонках (1949 — гаравая і 1966 — ледзяная дарожкі).

На Беларусі М.с. пашыраны з 1930. Федэрацыя мотаспорту, мотакросу і велакросу Беларусі існуе з 1992, Федэрацыя матацыклістаў Беларусі — з 1997. Спартсмены Беларусі — чэмпіёны СССР — Э.Лявонаў (1960), А.Лук’янчык (1963), Л.Варановіч (1964), Г.Гладкі (1970). Праводзяцца чэмпіянаты Беларусі, мотакросы на прызы імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца, Герояў Савецкага Саюза Дз.І.Гарбунова, М.Ф.Гастэлы, К.С.Заслонава, Дз.М.Карбышава, М.П.Шмырова і інш.

т. 10, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)