Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шахцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм.
1.Жан.да шахцёр.
2. Брызентавы рабочы касцюм шахцёра, а таксама рабочая шапка шахцёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шахцёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шахцёра, уласцівы яму. Шахцёрская праца. □ — А наогул, Мікола ваш хлопец — во! — Аляксей паказвае вялікі палец левай рукі. — Ён тут да-а-аў дразда. Паказаў шахцёрскую хватку.Чыгрынаў.// Прызначаны для шахцёра. Шахцёрскае адзенне. Шахцёрская лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кля́тва, ‑ы, ж.
1. Урачыстае абяцанне, запэўненне. Клятва вернасці. □ Прад народам і радзімай Клятвай вернай, нерушымай Паклянуся я.Колас.Я кожны раз даваў сабе клятву: усе сілы аддаць за справу майго бацькі — старога шахцёра, падпольшчыка...Каваль.
2.Уст. Тое, што і кляцьба (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,
група археал. помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (шахты па здабычы крэменю, крэменяапрацоўчыя майстэрні, стаянкі, могільнік), селішча жал. веку і сярэдневякоўя каля г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. і суседніх з ім вёсак. Гэты рэгіён заселены ў раннім мезаліце (9-е тыс. да н.э.); найб. колькасць помнікаў належыць да неаліту і бронзавага веку. У К.а.к. захавалася больш за 80 шахтавых выпрацовак. У адной з шахт знойдзена пахаванне шахцёрашнуравой керамікі культуры. На комплексе выяўлены таксама рэшткі крэменеапрацоўкі і крамянёвыя прылады працы, кераміка арэнбургскай культуры, позняга этапа нёманскай культуры, тшцінецкай культуры, зарубінецкай культуры, фрагменты ганчарнага посуду эпохі Стараж. Русі, позняга сярэдневякоўя, рэшткі паўзямлянкі 9—12 ст. і інш. На могільніку культуры шарападобных амфар (3-е тыс. да н.э.) знойдзены рэшткі пахавання чалавека і свойскай жывёлы, гліняны посуд, касцяныя наканечнікі стрэл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спецыя́льнасць, ‑і, ж.
1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй‑н. дзейнасці або вывучэння чаго‑н. [Гарлахвацкі:] І спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся — палеанталогія.Крапіва.// Прафесія, асноўная кваліфікацыя. Механік па спецыяльнасці, Гнядкоў хутка пазнаў сакрэт мін і снарадаў і стаў камандзірам групы падрыўнікоў.Шамякін.Там жа, на Урале, Сцяпан займеў спецыяльнасць шахцёра. І працаваў не абы-як.Гроднеў./уіран.ужыв.[Гаспадыня:] — Ён [Бычкавіцкі] мае спецыяльнасць выслужвацца ў начальства.Бядуля.
2. Уласцівасць спецыяльнага (у 2 знач.). Спецыяльнасць тэрміна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
займе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
1. Абзавесціся кім‑, чым‑н., набыць каго‑, што‑н. Займець дзяцей. Займець карову. □ Апанас займеў сваю хату і крыху паставіў на ногі гаспадарку.Кавалёў.// Набыць, здабыць. Там жа, на Урале, Сцяпан займеў спецыяльнасць шахцёра. І працаваў не абы-як.Гроднеў.
2. Завесці, устанавіць. — Вось такі займець парадак у калгасе ўсюды можна!Броўка.
3. Адчуць (жаданне, ахвоту і пад.). Іра сама спынілася ля старэнькай форткі, і я зразумеў, што яна займела намер паглядзець маё халасцяцкае жытло.Сабаленка.І па суровай постаці Нялёгка зразумець, Якія словы вострыя І думкі ён займеў.Панчанка.
•••
Займець моду — тое, што і узяць моду (гл. узяць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)