ша́хнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ша́хну ша́хнем
2-я ас. ша́хнеш ша́хнеце
3-я ас. ша́хне ша́хнуць
Прошлы час
м. ша́хнуў ша́хнулі
ж. ша́хнула
н. ша́хнула
Загадны лад
2-я ас. ша́хні ша́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ша́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шахну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шахну́ шахнё́м
2-я ас. шахне́ш шахняце́
3-я ас. шахне́ шахну́ць
Прошлы час
м. шахну́ў шахну́лі
ж. шахну́ла
н. шахну́ла
Загадны лад
2-я ас. шахні́ шахні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шахну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́хнуць сов., разг. шара́хнуть

шахну́ць сов., разг. объяви́ть шах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.

Разм.

1. чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.

2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы. Ермаловіч.

3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула... Мыслівец. [Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі. С. Александровіч.

4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі. Паслядовіч.

шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

Разм. Аб’явіць шах. Шахнуць канём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахну́ць разм. шахм. Schach beten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ша́хнуць разм. (zu Bden) schmttern vt; inen Hieb verstzen (каго-н. D) (ударыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шах 1, ‑а, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах Усходу. // Асоба, якая носіць гэты тытул. [Даніла Платонавіч:] — Прачытаў гэтыя вершы шах, уладар краіны, і паклікаў паэта. Шамякін.

[Перс. šāh — цар.]

шах 2, ‑а, м.

У шахматнай гульні — нападзенне якой‑н. фігуры або пешкі на караля праціўніка. — А мы, — сказаў Ігнат, — канём аб’явім шах. Корбан.

•••

Вечны шах — безупынныя нападзенні адной або некалькіх фігур на караля праціўніка, ад якіх кароль не можа пазбавіцца і вымушаны паўтараць адны і тыя ж хады.

[Перс. šāh — цар.]

шах 3, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння шумных адрывістых гукаў. [Толік] перахапіў далонню палатно касы на сярэдзіне, каб лягчэй было падтачыць і — ужо глушэй азвалася рэха: Шах! Шах! Шах! Капыловіч. Чутно было, як правальваўся пад дзядзькавымі нагамі снег: шах! шах! шах! М. Стральцоў. — Шах-шах, шах-шах, — праходзілі.. [салдаты] роўнымі радамі. Арабей.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шахаць — шахнуць. На спіну ўпаў, гатовы к бою, І — шах арла ён [заяц] з усіх сіл! Колас. Глянуў скоса страшны шах — Галованька з плячэй — шах. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)