шатэ́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шатэ́нка шатэ́нкі
Р. шатэ́нкі шатэ́нак
Д. шатэ́нцы шатэ́нкам
В. шатэ́нку шатэ́нак
Т. шатэ́нкай
шатэ́нкаю
шатэ́нкамі
М. шатэ́нцы шатэ́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шатэ́нка м. шате́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шатэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жанчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі. На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатэ́нка ж. Bráunhaarige (sub) f -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шатэ́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі.

|| ж. шатэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шате́нка шатэ́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szatynka

ж. шатэнка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

brown​2 [braʊn] adj.

1. кары́чневы, бу́ры;

She has brown hair. Яна шатэнка.

2. сму́глы; за гарэ́лы;

(as) brown as a berry ве́льмі загарэ́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сімпаты́чны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека). На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай, глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка. Шынклер. — Сімпатычныя людзі твае латышы! — адазваўся Павал. Гартны. // Мілы, прыемны. Сімпатычны голас. □ Нешта вельмі шчырае было ў пявучым голасе, у грубаватым, але сімпатычным твары жанчыны. Васілевіч. / Аб прадметах. Сімпатычны гальштук. Сімпатычны дамок.

сімпаты́чны ​2, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.

2. Які ўзнікае, аддаецца на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках. Сімпатычныя болі ў зубах.

3. Які дае палёгку, аслабленне болю ў хворых (пра нейтральныя лекавыя сродкі). Сімпатычныя сродкі.

•••

Сімпатычнае чарніла гл. чарніла.

[Ад грэч. sympathēs — успрымальны, адчувальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)