шатландская школа

т. 17, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шатландская парода аўчарак 1/613

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шатландская рабочая партыя 11/304

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

А́НГЛА-ШАТЛА́НДСКАЯ У́НІЯ 1707,

пагадненне аб саюзе Англіі і Шатландыі, заключанае паміж іх парламентамі. Прадугледжвала аб’яднанне дзвюх краін у адзіную унітарную дзяржаву (Вялікабрытанію) з агульным 2-палатным парламентам (513 дэпутатаў ад Англіі, 61 — ад Шатландыі). У Шатландыі захоўвалася традыц. сістэма мясц. самакіравання, судаводства і адукацыі; уводзілася аднолькавая з Англіяй сістэма падаткаабкладання, ліквідаваліся ўсе мытныя бар’еры і інш. Спец. артыкулы пацвярджалі прэсвітэрыянскі лад шатл. царквы. Пагадненне ініцыіравала Англія, каб умацаваць дынастычную унію з Шатландыяй, якая пахіснулася пасля смерці караля Вільгельма III (1702). Унія спрыяла стварэнню адзінай брыт. дзяржавы, паскорыла развіццё капіталізму ў Шатландыі.

У.Я.Калаткоў.

т. 1, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́лі, нескл., м.

Шатландская аўчарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лі, нескл., м.

Парода службовых сабак; шатландская аўчарка.

[Англ. collie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Шатландыі, шатландцаў, які належыць, уласцівы ім. Шатландская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

collie [ˈkɒli] n. ко́лі, шатла́ндская аўча́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шатла́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шатла́ндскі шатла́ндская шатла́ндскае шатла́ндскія
Р. шатла́ндскага шатла́ндскай
шатла́ндскае
шатла́ндскага шатла́ндскіх
Д. шатла́ндскаму шатла́ндскай шатла́ндскаму шатла́ндскім
В. шатла́ндскі (неадуш.)
шатла́ндскага (адуш.)
шатла́ндскую шатла́ндскае шатла́ндскія (неадуш.)
шатла́ндскіх (адуш.)
Т. шатла́ндскім шатла́ндскай
шатла́ндскаю
шатла́ндскім шатла́ндскімі
М. шатла́ндскім шатла́ндскай шатла́ндскім шатла́ндскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Scotch cap [ˌskɒtʃˈkæp] n. шатла́ндская ша́пачка, берэ́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)