шасцівуго́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шасцівуго́льнік шасцівуго́льнікі
Р. шасцівуго́льніка шасцівуго́льнікаў
Д. шасцівуго́льніку шасцівуго́льнікам
В. шасцівуго́льнік шасцівуго́льнікі
Т. шасцівуго́льнікам шасцівуго́льнікамі
М. шасцівуго́льніку шасцівуго́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шасцівуго́льнік м., мат. шестиуго́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шасцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнёнай ламанай лініяй, звёны якой утвараюць шэсць вуглоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцівуго́льнік м. матэм. Séchs¦eck n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шестиуго́льник мат. шасцівуго́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гексаго́н

(гр. heksagonos = шасцівугольны)

шасцівугольнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шасціку́тнік матэм. гл. шасцівугольнік

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАСКА́ЛЯ ТЭАРЭ́МА,

адна з асн. тэарэм праектыўнай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункты перасячэння 3 пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая наз. прамой Паскаля. Сфармулявана Б.Паскалем (1639) і разам з Брыяншона тэарэмай устанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.

Да арт. Паскаля тэарэма: A1A2...A6 — зоркападобны шасцівугольнік, упісаны ў эліпс; PP′ — прамая Паскаля.

т. 12, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sześciobok, ~u

м. шасцівугольнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sześciokąt, ~u

м. шасцівугольнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)