ша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць.

Галіны дрэва шарпалі па даху.

Пад нагамі шарпае ржышча.

2. што. З шумам кратаць, драпаць што-н.

Звер шарпаў гальку.

3. што. Драць.

Ш. адзенне.

|| зак. паша́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ша́рпанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шарпа́ю шарпа́ем
2-я ас. шарпа́еш шарпа́еце
3-я ас. шарпа́е шарпа́юць
Прошлы час
м. шарпа́ў шарпа́лі
ж. шарпа́ла
н. шарпа́ла
Загадны лад
2-я ас. шарпа́й шарпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шарпа́ючы

Іншыя варыянты: ша́рпаць.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ша́рпаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ша́рпаю ша́рпаем
2-я ас. ша́рпаеш ша́рпаеце
3-я ас. ша́рпае ша́рпаюць
Прошлы час
м. ша́рпаў ша́рпалі
ж. ша́рпала
н. ша́рпала
Загадны лад
2-я ас. ша́рпай ша́рпайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ша́рпаючы

Іншыя варыянты: шарпа́ць.

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шарпа́ць несов., разг.

1. рвать, драть, трепа́ть, ша́рпать;

2. (наносить царапины небрежным обращением) цара́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго‑н. або ад дотыку чаго‑н.; шуршэць. На дварэ курылася замець. Шарпалі па шыбах голыя галінкі бэзу, нібы прасіліся ў хату пагрэцца. Шашкоў. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку ржышча. Гарэцкі.

2. што. З шумам дакранацца да чаго‑н., кратаць, драпаць што‑н. Чутно стала, як аб пясок разбіваюцца хвалі, нібы якісьці звер шлёпае лапамі па вадзе і шарпае гальку. Дуброўскі. // Шукаць. Мусатаў збялеў. — Вось якія справы. Калі ўжо шарпаць, то не ў Хаданоўскай пушчы, а ў Янавай. Ды і Кортаўскі востраў памацаць не шкодзіла б. Караткевіч.

3. што. Драць. Шарпаць адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарпану́ць, ша́рпаць разм (драпаць, шуршэць) krtzen vt; rtzen vt (драпаць); zerschrmmen vt (падрапаць, параздзіраць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паша́рпаць гл. шарпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́рпацца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Рвацца (пра адзенне, абутак).

2. Зал. да шарпаць (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшарпа́нец ’абадранец’ (Нас., Юрч.), абшарпанік (Гарэц.), абшарпонік (Др.-Падб.), абшарпаць, абшарпаны (Нас., Бяльк.). Гл. шарпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обшлёпывать несов., прост. бузава́ць; (истрёпывать) шарпа́ць, драць; (загрязнять) запэ́цкваць, пэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)