шара́чак, -чка і -чку, м.

1. -чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу.

2. -чка, мн. -чкі, -чкаў. Кафтан з такой тканіны.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шара́чак

‘тканіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шара́чак
Р. шара́чку
Д. шара́чку
В. шара́чак
Т. шара́чкам
М. шара́чку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шара́чак

‘вопратка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шара́чак шара́чкі
Р. шара́чка шара́чкаў
Д. шара́чку шара́чкам
В. шара́чак шара́чкі
Т. шара́чкам шара́чкамі
М. шара́чку шара́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шара́чак м.

1. род. шара́чку (ткань) крашени́на ж., пе́стрядь ж., сермя́га ж.;

2. род. шара́чка обл. (одежда) сермя́га ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Шарачак 11/295

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шара́чак, ‑чка і ‑чку, м.

1. ‑чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу. Андрэй пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку. Чорны.

2. ‑чка. Верхняя вопратка, кафтан з такой тканіны. Не паеду ж я ў гэтым каляным шарачку людзей смяшыць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарачо́к, -чка́ і -чку́, м.

1. -чка́, гл. шарак.

2. Тое, што і шарачак.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пестряди́на ж., спец., обл. шара́чак, -чку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́стрядь ж., спец., обл. шара́чак, -чку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарачо́к, -чка́ м.

1. уменьш.-ласк. се́рый за́яц;

2. см. шара́чак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)