шалё́стаць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
шалё́стаю |
шалё́стаем |
| 2-я ас. |
шалё́стаеш |
шалё́стаеце |
| 3-я ас. |
шалё́стае |
шалё́стаюць |
| Прошлы час |
| м. |
шалё́стаў |
шалё́сталі |
| ж. |
шалё́стала |
| н. |
шалё́стала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
шалё́стай |
шалё́стайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
шалё́стаючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
шалёстаць несов., разг.
1. (бить) хлеста́ть;
2. срыва́ть; обрыва́ть;
3. шелесте́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шалёстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. каго-што. Біць, сцябаць з шумам. Было на .. [грэблі], казалі, і страшнае месца, адкуль часамі выбягаў нехта ў чырвоным, з пугаю ў руках і шалёстаў па вушах таго, хто позна ехаў з поля. Колас. Ціха ўвайшла [маці] праз сені ў кухню, зняла з цвіка татаў рэмень, ш-шах! — адчыніла дзверы ў хату і давай шалёстаць — і папа і дыякана! Брыль.
2. Шамацець, шалясцець. Шалёсталі ссохлым лісцем, палівалі зямлю золкімі дажджамі верасні. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біць, збіваць, удараць, сцёбаць, сцябаць, катаваць, лупцаваць, перыць; хвастаць, жарыць, латашыць, лупіць, таўчы, шпыляць, куксаць, калашмаціць, акладаць, батожыць, пісажыць, шлёгаць, шалёстаць, гасіць, гахаць, пярэсціць, дубасіць, джвагаць, гваздаць, бамберыць (разм.); частаваць, хрысціць, сячы, паласаваць, малаціць, мясіць, грэць (перан.) □ лічыць скабы, даваць кухталёў
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)