ШАЙН Рыгор Абрамавіч (19.4.1892, г. Адэса, Украіна — 4.8.1956),
савецкі астрафізік. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Тартускі ун-т (1919). З 1921 у Пулкаўскай абсерваторыі, з 1925 у яе Сімеізскім аддз., у 1945—52 дырэктар Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Навук. працы па зорнай спектраскапіі і фізіцы газавых туманнасцей. Адкрыў каля 150 туманнасцей, камету, анамальную колькасць ізатопа 13C у атмасферы зорак. Устанавіў (з амер. астраномам О.Струвэ) хуткае вярчэнне зорак ранніх спектральных класаў і вызначыў яго скорасць (1929). Даследаваў таксама малыя планеты, метэорныя патокі, сонечную карону. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Атлас диффузных газовых туманностей. М., 1952 (разам з В.Ф.Газе).
Літ.:
Пикельнер С.Б. Г.А.Шайн (1892—1956) // Историко-астрономические исследования. М., 1957. Вып. 3.
т. 17, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́,
малая планета № 2445. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 451,4 млн. км, перыяд абарачэння 5,243 г. Адкрыта ў 1935 (П.Ф.Шайн, Сімеізская абсерваторыя). Назва прысвоена ў 1982 у гонар С.М.Блажко.
т. 18, кн. 1, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)