ша́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ша́ек, ж. (разм.).

Група людзей, аб’яднаных якой-н. злачыннай дзейнасцю.

Ш. бандытаў.

Ш. жулікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ша́йка ша́йкі
Р. ша́йкі ша́ек
Д. ша́йцы ша́йкам
В. ша́йку ша́йкі
Т. ша́йкай
ша́йкаю
ша́йкамі
М. ша́йцы ша́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ша́йка ж. (банда) ша́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́йкаI (банда) ша́йка, -кі ж., ба́нда, -ды ж.; (компания) хе́ўра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́йкаII (для воды) ра́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́йка, ‑і, ДМ шайцы, ж.

Разм. Група людзей, якія ўчыняюць разбой, злачынствы; банда. Шайка бандытаў. □ Гэта была шайка паліцаяў, якія, баючыся атрымаць належную плату за сваю службу немцам, цяпер туляліся па цёмных кутках. Васілевіч. // Неадабр. Пра кампанію людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, учынкі і паводзіны якіх асуджаюцца грамадскасцю. Шайка жулікаў. □ Поп, земскі начальнік, прыстаў, спраўнік, гэта, брат, — усё адна шайка. Колас.

[Ад латыш. šaika — шмат народу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́йка ж разм гл хеўра

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шайка

Том: 37, старонка: 45.

img/37/37-045_0317_Шайка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

ба́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, банд і -аў, ж.

Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка.

Узброеная б.

Б. рабаўнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хе́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (пагард.).

Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; зграя, шайка, банда.

Сабралася х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)