Чэркеская мова 9/407

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кабардзіна-чэркеская мова 5/195

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карачаева-Чэркеская аўтаномная вобласць 5/434—435; 9/105; 10/64

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чэрке́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэркесаў, які належыць, уласцівы ім. Чэркеская мова. Чэркескі аул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэрке́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чэрке́скі чэрке́ская чэрке́скае чэрке́скія
Р. чэрке́скага чэрке́скай
чэрке́скае
чэрке́скага чэрке́скіх
Д. чэрке́скаму чэрке́скай чэрке́скаму чэрке́скім
В. чэрке́скі (неадуш.)
чэрке́скага (адуш.)
чэрке́скую чэрке́скае чэрке́скія (неадуш.)
чэрке́скіх (адуш.)
Т. чэрке́скім чэрке́скай
чэрке́скаю
чэрке́скім чэрке́скімі
М. чэрке́скім чэрке́скай чэрке́скім чэрке́скіх

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Карача́ево-Черке́сия Карача́ева-Чэрке́сія;

Карача́ево-Черке́сская Респу́блика Карача́ева-Чэрке́ская Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабардзі́на-чэрке́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кабардзі́на-чэрке́скі кабардзі́на-чэрке́ская кабардзі́на-чэрке́скае кабардзі́на-чэрке́скія
Р. кабардзі́на-чэрке́скага кабардзі́на-чэрке́скай
кабардзі́на-чэрке́скае
кабардзі́на-чэрке́скага кабардзі́на-чэрке́скіх
Д. кабардзі́на-чэрке́скаму кабардзі́на-чэрке́скай кабардзі́на-чэрке́скаму кабардзі́на-чэрке́скім
В. кабардзі́на-чэрке́скі (неадуш.)
кабардзі́на-чэрке́скага (адуш.)
кабардзі́на-чэрке́скую кабардзі́на-чэрке́скае кабардзі́на-чэрке́скія (неадуш.)
кабардзі́на-чэрке́скіх (адуш.)
Т. кабардзі́на-чэрке́скім кабардзі́на-чэрке́скай
кабардзі́на-чэрке́скаю
кабардзі́на-чэрке́скім кабардзі́на-чэрке́скімі
М. кабардзі́на-чэрке́скім кабардзі́на-чэрке́скай кабардзі́на-чэрке́скім кабардзі́на-чэрке́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карача́ева-чэрке́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карача́ева-чэрке́скі карача́ева-чэрке́ская карача́ева-чэрке́скае карача́ева-чэрке́скія
Р. карача́ева-чэрке́скага карача́ева-чэрке́скай
карача́ева-чэрке́скае
карача́ева-чэрке́скага карача́ева-чэрке́скіх
Д. карача́ева-чэрке́скаму карача́ева-чэрке́скай карача́ева-чэрке́скаму карача́ева-чэрке́скім
В. карача́ева-чэрке́скі (неадуш.)
карача́ева-чэрке́скага (адуш.)
карача́ева-чэрке́скую карача́ева-чэрке́скае карача́ева-чэрке́скія (неадуш.)
карача́ева-чэрке́скіх (адуш.)
Т. карача́ева-чэрке́скім карача́ева-чэрке́скай
карача́ева-чэрке́скаю
карача́ева-чэрке́скім карача́ева-чэрке́скімі
М. карача́ева-чэрке́скім карача́ева-чэрке́скай карача́ева-чэрке́скім карача́ева-чэрке́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЎТАНО́МНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

у б. СССР вобласць, якая вызначалася асаблівасцямі нац. складу і быту і ўваходзіла ў склад саюзнай рэспублікі ці краю на правах адм. аўтаноміі. У 1990 было 8 аўт. абласцей, з іх 5 у РСФСР: Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чэркеская, Хакаская і Яўрэйская; 1 у складзе Груз. ССР — Паўд.-Асецінская; 1 у Азерб. ССР — Нагорна-Карабахская і 1 у Тадж. ССР — Горна-Бадахшанская. Пасля распаду СССР у Рас. Федэрацыі існуе Яўрэйская аўтаномная вобласць.

т. 2, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАЧА́ЕВА-ЧЭРКЕ́СІЯ, Карачаева-Чэркеская Рэспубліка,

у складзе Рас. Федэрацыі. Пл. 14,1 тыс. км². Нас. 434 тыс. чал. (1997), гарадскога 46%. Сярэдняя шчыльнасць 31 чал. на 1 км². Жывуць карачаеўцы (31,2%), чэркесы (9,7%), рускія (42,4%), абазіны (6,6%), нагайцы (3,1%) і інш. Сталіца — г. Чэркеск. Гарады: Карачаеўск, Усць-Джэгуга, Тэберда.

Прырода. Размешчана на Паўн. Каўказе. Больш за ​2/3 тэрыторыі займаюць горы і перадгор’і. На Пн вузкая паласа ўзгорыстых раўнін, над якой уздымаюцца куэставыя грады — Сычовы горы, хрыбты Пашавы і Скалісты. На Пд — хрыбты Галоўны, або Водападзельны, з вяршынямі Пшыш (3790 м), Дамбай-Ульген (4046 м), Гвандра (3983 м) і Бакавы з найвыш. г. Эльбрус (5642 м, на мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй). Гал. перавалы — Клухорскі і Марухскі. Карысныя выкапні: медна-калчаданавыя і поліметалічныя руды, каменны вугаль, граніт, мармур, гіпс. Мінер. крыніцы. Сярэдняя т-ра студз. ад -5 °C у перадгор’ях да -10 °C у гарах, ліп. адпаведна 21 °C і 8 °C. Ападкаў 550—2500 мм за год. На вяршынях і грэбені Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта — сучаснае зледзяненне. Гал. рака — Кубань з прытокамі Тэберда, Вял. і Малы Зеленчукі, Уруп, Вял. Лаба, багатыя гідраэнергіяй. Кубанскае вадасховішча. Глебы на Пн чарназёмныя, з вышынёй пераходзяць у горна-лясныя бурыя і горна-лугавыя. Расліннасць стэпавая і лесастэпавая, у гарах — шыракалістыя (бук, граб, дуб) і хваёвыя (хвоя, елка, піхта) лясы, субальпійскія і альпійскія лугі. На тэр. К.-Ч. — Тэбердзінскі запаведнік і ч. Каўказскага запаведніка.

Гісторыя. Продкі карачаеўцаў і чэркесаў жылі на тэр. К.-Ч. са стараж. часоў. У 5—13 ст. адбывалася разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феад. адносін. Да 10 ст. сфарміравалася адыгейска-чэркеская народнасць, у 13—14 ст. — карачаеўская народнасць. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. У 10 ст. тэр. К.-Ч. ўваходзіла ў раннефеад. дзяржаву Аланія, якая падтрымлівала паліт. і эканам. сувязі з Візантыяй, хазарамі, грузінамі. У 14—16 ст. на тэр. К.-Ч. з Абхазіі перасяліліся абазіны, у 17 ст. з Прыазоўя і Паволжа — нагайцы. У 15—18 ст. на землі К.-Ч. ўчынялі набегі крымскія татары і туркі. У 1552, 1555 і 1557 прадстаўнікі К.-Ч. накіроўвалі пасольствы ў Маскву для заключэння паліт. саюзу з Расіяй. У 1790 армія пры ўдзеле атрадаў горцаў разбіла ў раёне сучаснага Чэркеска тур. корпус Баталпашы. У 1-й пал. 19 ст. тэр. К.-Ч. далучана да Расійскай імперыі. У 1858—61 тут заснаваны казацкія станіцы, якія разам з ауламі Карачая і Чэркесіі ўключаны ў Баталпашынскі пав., пазней — аддзел Кубанскай вобл. У 1868 тут скасавана прыгоннае права. Пазней створаны шахты і руднікі, невял. прадпрыемствы харч. прам-сці. Вясной 1920 у К.-Ч. ўстаноўлена сав. ўлада. 12.1.1922 утворана Карачаева-Чэркеская аўт. вобласць. У 1926 К.-Ч. падзелена на Карачаеўскую аўт. вобласць і Чэркескую нац. акругу, у 1928 ператвораную ў аўт. вобласць. Да 1934 у Чэркесіі і да 1938 у Карачаі праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У Вял. Айч. вайну Чэркеская і Карачаеўская вобласці акупіраваны ням.-фаш. войскамі (жн. 1942 — студз. 1943). У канцы 1943 Карачаеўская аўт. вобласць скасавана, а карачаеўцы, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з фашыстамі, дэпартаваны ў Цэнтр. Азію (пераважна ў Казахстан). Пасля іх рэабілітацыі ў 1957 створана Карачаева-Чэркеская аўт. вобласць. З 1991 рэспубліка. У 1992 падпісаны новы федэратыўны дагавор з Рас. Федэрацыяй.

Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці (па аб’ёме прадукцыі, што вырабляецца): хім. і нафтахім. (27,7%), буд. матэрыялаў (25,8%), харч. (13,5%), энергетыка (12,7%), машынабудаванне і металаапрацоўка (8,3%). Развіты гарнарудная, лёгкая, дрэваапр., мукамольна-крупяная прам-сць. Хім. і нафтахім. прадпрыемствы размешчаны ў г. Чэркеск (хім. ВА, з-д гумава-тэхн. вырабаў). Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, жалезабетонныя вырабы, цэгла, вапна, чарапіца) у Чэркеску, Карачаеўску, Усць-Джэгуце і станіцы Зелянчукскай. Харч. прам-сць (цукр. з-д у Эркен-Шахары, мяса- і хлебакамбінаты, кансервавы і масласыраварныя з-ды ў Чэркеску, Карачаеўску). Гарнарудная прам-сць прадстаўлена Урупскім медным горна-абагачальным камбінатам. Здабываюць каменны вугаль (50 тыс. т, 1995). Вытв-сць электраэнергіі 30 млн. кВтгадз (1995).

Асн. цэнтры машынабудавання і металаапрацоўкі ў Чэркеску (з-ды халадзільнага абсталявання і нізкавольтнай апаратуры) і Карачаеўску (інстр. з-д). Ёсць абутковая, швейная і мэблевая вытв-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку і авечкагадоўля (танкарунная і паўтанкарунная). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, коз, птушак. Пагалоўе (тыс. галоў, 1995) буйн. раг. жывёлы — 165,8, свіней — 14,1. Конегадоўля. Пчалярства. Вытв-сць (1995) мяса 23 тыс. т, малака 146 тыс. т, воўны 1480 т. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 663 тыс. га, у т. л. пад ворывам каля 25%, пад пашай каля 50%. Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, кукуруза), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік), кармавыя (кукуруза на сілас, травы), агародніна-бахчавыя культуры, бульбу. Пладаводства. Збор (тыс. т, 1995): збожжа 160, сланечніку 11, цукр. буракоў 194, бульбы 154. Развіта арашэнне (Вял. Стаўрапольскі канал). Чыгунка Нявіннамыск — Усць-Джэгута. Па тэр. К.-Ч. праходзяць аўтадарогі: Ваенна-Сухумская (Чэркеск — Сухумі), Чэркеск — Стаўрапаль, Чэркеск — Пяцігорск. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 2730 км. Курорты: Тэберда, кліматычныя курортныя мясцовасці Архыз, Дамбай; горны турызм, альпінізм.

Літ.:

Алексеева Е.П. Древняя и средневековая история Карачаево-Черкесии. М., 1971.

т. 8, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)