чыта́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чыта́лка чыта́лкі
Р. чыта́лкі чыта́лак
Д. чыта́лцы чыта́лкам
В. чыта́лку чыта́лкі
Т. чыта́лкай
чыта́лкаю
чыта́лкамі
М. чыта́лцы чыта́лках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чыта́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і чытальня. А часу і так не хапала. З раніцы да вечара [Кастусь] у чыталцы. Запоем глытаў паэзію, прозу, крытыку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́лка ж, разм, чыта́льня ж Lsesaal m -(e)s, -säle; Lseraum m -(e)s, -räume (невялікая)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Капцёрка ’ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі, абмундзіравання’ (ТСБМ). З рус. каптёрка, якое ўтварылася са скарочанага слова каптена́рмус (< франц. capitaine des armes) пры дапамозе суфікса ‑ка (як, напрыклад, чыталка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)