чы́сціцца, чы́шчуся, чы́сцішся, чы́сціцца; незак.

Чысціць (у 1 знач.) сябе ці сваё адзенне, абутак.

|| зак. вы́чысціцца, -чышчуся, -чысцішся, -чысціцца і пачы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца.

|| наз. чы́шчанне, -я, н. і чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́сціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чы́шчуся чы́сцімся
2-я ас. чы́сцішся чы́сціцеся
3-я ас. чы́сціцца чы́сцяцца
Прошлы час
м. чы́сціўся чы́сціліся
ж. чы́сцілася
н. чы́сцілася
Загадны лад
2-я ас. чы́сціся чы́сціцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час чы́сцячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чы́сціцца несов., возвр., страд. чи́ститься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́сціцца, чышчуся, чысцішся, чысціцца; незак.

1. Чысціць сваё адзенне, абутак, прыводзячы сябе ў належны выгляд. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк. Ракітны.

2. Зал. да чысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́сціцца sich ptzen (lassen*); зал. стан geptzt wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пачы́сціцца гл. чысціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́чысціцца гл. чысціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Старанна пачысціць на сабе вопратку, абутак.

|| незак. начышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Счысціць бруд, пыл з сябе, са сваёй вопраткі.

А. з дарогі.

|| незак. абчышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чи́ститься

1. чы́сціцца;

2. страд. чы́сціцца; шарава́цца; ваксава́цца; абіра́цца; скрэ́бціся, струга́цца; лу́шчыцца, луза́цца; перабіра́цца; выціра́цца; см. чи́стить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)