чысціня́, -і́, ж.

1. гл. чысты.

2. Чысты стан чаго-н.

Захоўваць чысціню і парадак у кватэры, на рабочым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чысціня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. чысціня́
Р. чысціні́
Д. чысціні́
В. чысціню́
Т. чысцінёй
чысцінёю
М. чысціні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чысціня́ ж., см. чыстата́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чысціня́, ‑і, ж.

Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чысціня́ ж.

1. Rinlichkeit f -; Suberkeit f -;

2. (адсутнасць дамешку) Rinheit f -;

чысціня́ вады́ Rinheit des Wssers;

3. (уважлівасць, акуратнасць) Srgfalt f -, Genuigkeit f -;

4. (стылю) Korrktheit f -, Rchtigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж.

Тое, што і чысціня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цно́та, -ы, ДМ цно́це, ж.

1. Маральная чысціня.

2. Дзявочая нявіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чистота́ в разн. знач. чысціня́, -ні́ ж.;

чистота́ помеще́ния чысціня́ памяшка́ння;

соблюда́ть чистоту́ захо́ўваць чысціню́;

чистота́ души́ чысціня́ душы́;

нра́вственная чистота́ мара́льная чысціня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cleanness [ˈkli:nnəs] n. чысціня́, чыстата́;

cleanness of style чысціня́/чыстата́/прыгажо́сць сты́лю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

purity [ˈpjʊərəti]n. чысціня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)