чы́сцец, -стца, м.

Паводле вучэння каталіцкай царквы: месца, дзе душы нябожчыкаў ачышчаюцца ад грахоў, перш чым трапіць у рай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чысце́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чысце́ц
Р. чыстца́
Д. чыстцу́
В. чысце́ц
Т. чыстцо́м
М. чыстцы́

Іншыя варыянты: чы́сцец.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чы́сцец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чы́сцец
Р. чы́стца
Д. чы́стцу
В. чы́сцец
Т. чы́стцам
М. чы́стцы

Іншыя варыянты: чысце́ц.

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чысце́ц, род. чыстца́ м., рел. чисти́лище ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́сцец, ‑стца, м.

Тое, што і чысцілішча. / у вобразным ужыв. Зараз Жывень умеў ужо разбірацца ў падзеях. Жыццё моцна памяла яго, прапусціўшы праз вялікі маральны чысцец, зняло з вачэй ружовыя акуляры і загартавала характар. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чысцец

т. 17, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Чысцец, гл. Чысцілішча

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чысцец (балота) 11/255

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чысцец (радовішча торфу, Мядзельскі р-н) 7/336

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чысце́ц м. рэл. Fgefeuer n -s, Purgatrium n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)