чыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Невялікая вадаплаўная птушка падсямейства качак.

|| прым. чырко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыро́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чыро́к чыркі́
Р. чырка́ чырко́ў
Д. чырку́ чырка́м
В. чырка́ чырко́ў
Т. чырко́м чырка́мі
М. чырку́ чырка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чыро́к, -рка́ м., зоол. чиро́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыро́к, ‑рка, м.

Невялікая вадаплаўная птушка падсямейства качак. Над галовамі са свістам праносяцца хуткакрылыя чыркі, кулікі, пралятаюць невялічкія чародкі шпакоў, лунаюць снежна-белыя чайкі. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чырок-свістунок 2/530; 11/254 (іл.); 12/46 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чыра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і чырок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыра́нка ж., см. чыро́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і чырок. І з-пад куп’я балотнага Чыранкі ўвысь кідаюцца. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пліку́н, пліку́пчыкчырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cyranka

ж. заал. чыранка; чырок (Anas querquedula L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)