1. Сукупнасць узброеных (сухапутных. марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.
2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).
3. Злучэнне я некалькіх корпусаў або дывізія аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.
4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.
5.перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб’яднаных якой‑н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. □ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты.Лынькоў.// Вялікая колькасць каго‑н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі.Маўр.
•••
Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце.
Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска).
ЧырвонаяАрмія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.
[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧырвонаяАрмія (Венгрыя) 7/332
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЧырвонаяАрмія (Кітай) 5/604
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
афіцыйная назва Савецкай Арміі ў 1918—46. З’яўлялася асн. часткай узбр. сіл сав. дзяржавы, у склад якіх таксама ўваходзілі ВМФ, пагран. і ўнутр. войскі (гл.Узброеныя Сілы СССР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЯ А́РМІЯ,
афіцыйная назва ў 1946—91 Узброеных сіл СССР (акрамя ВМФ, Пагран. і Унутр. войск, якія ў склад Савецкай Арміі не ўваходзілі). Да лют. 1946 называлася «ЧырвонаяАрмія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Red Army
чырво́наяАрмія
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ба́ўэр, ‑а, м.
Нямецкі селянін-землеўласнік. Пракрадваючыся ў нямецкія вёскі і фальваркі баўэраў, яны [уцекачы] здабывалі што-кольвечы з ежы.Быкаў.Пакуль ЧырвонаяАрмія вызваліла Усходнюю Прусію, Дзяніс парабкаваў у нямецкага баўэра.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)