ПАРО́Г ЧУ́ТНАСЦІ,

найменшае значэнне гукавога ціску, пры якім гук дадзенай частаты можа ўспрымацца вухам чалавека. Залежыць ад частаты гуку, узросту, фізіял. стану і трэніраванасці чалавека. Пры наяўнасці шуму ці інш. гукавых раздражненняў П.ч. дадзенага гуку павышаецца. П.ч. вывучаецца метадамі аўдыёметрыі. Іл. гл. да арт. Гук.

т. 12, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чу́тнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. чу́тнасць
Р. чу́тнасці
Д. чу́тнасці
В. чу́тнасць
Т. чу́тнасцю
М. чу́тнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гукамаскіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з памяншэннем чутнасці гукаў артылерыйскіх выстралаў.

|| прым. гукамаскіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́тнасць, -і, ж.

1. Ступень выразнасці гучання.

Дрэнная ч. радыёперадачы.

2. Магчымасць чуць, слухаць каго-, што-н.

Зона чутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукамаскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тэхнічныя прыёмы, якія садзейнічаюць змяншэнню чутнасці гуку артылерыйскага выстралу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МО́ЦНАСЦЬ ГУ́КУ, гучнасць гуку,

мера сілы слыхавога адчування, выкліканая гукам. Залежыць ад гукавога ціску і адчувальнасці вуха, якая неаднолькавая для гукаў рознай частаты і інтэнсіўнасці. Узровень М.г. вымяраецца ў фонах.

Для параўнання М.г. рознай частаты карыстаюцца фіз. велічынёй, якая наз. ўзроўнем чутнасці і выражаецца формулай L = 20 lg ( p / p 0 ) , дзе р — гукавы ціск для гуку з частатой 1 кГц і такой жа гучнасцю, як і даследаваны; p0 = 2∙10​−5 Па — стандартны парог чутнасці для частаты 1 кГц. Парогам чутнасці наз. гукавы ціск, пры меншым за які вуха не чуе гуку. Парогам болевага адчування наз. гукі дастаткова вял. інтэнсіўнасці, што таксама не ўспрымаюцца вухам і выклікаюць болевае адчуванне пры перавышэнні гэтага парога.

т. 10, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чу́тнасць, ‑і, ж.

1. Ступень выразнасці гучання. Добрая чутнасць. Мяжа чутнасці.

2. Магчымасць чуць, слухаць каго‑, што‑н. Чутнасць выбухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hörweite f - мяжа́ чу́тнасці [дасяга́льнасці] гу́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rfweite f -, -n адле́гласць чу́тнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

earshot [ˈɪəʃɒt] n. :

within/out of earshot у ме́жах/па-за ме́жамі чу́тнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)