чупры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом; чуб; а таксама валасы наогул.

Густая ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чупры́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чупры́на чупры́ны
Р. чупры́ны чупры́н
Д. чупры́не чупры́нам
В. чупры́ну чупры́ны
Т. чупры́най
чупры́наю
чупры́намі
М. чупры́не чупры́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чупры́на ж. (о волосах) чуб м., хохо́л м., чупри́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чупры́на, ‑ы, ж.

Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае. Карпюк. У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі. Калачынскі. // Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая! Мележ. Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя. Зарыцкі. / у перан. ужыв. Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба. Новікаў. Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чупры́на ж. Schopf m -(e)s, Schöpfe; Hare pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чупрына

Том: 37, старонка: 35.

img/37/37-035_0185_Чупрына.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

чупри́на прост. чупры́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нястры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Якога даўно не стрыглі. З-пад шапкі лезла калматая, нястрыжаная чупрына. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуб м. чуб, род. чу́ба м.; чупры́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

czupryna

ж. чупрына

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)