чужазе́мны, -ая, -ае.

Тое, што і замежны (у 1 знач.), іншаземны.

Чужаземныя захопнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужазе́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чужазе́мны чужазе́мная чужазе́мнае чужазе́мныя
Р. чужазе́мнага чужазе́мнай
чужазе́мнае
чужазе́мнага чужазе́мных
Д. чужазе́мнаму чужазе́мнай чужазе́мнаму чужазе́мным
В. чужазе́мны (неадуш.)
чужазе́мнага (адуш.)
чужазе́мную чужазе́мнае чужазе́мныя (неадуш.)
чужазе́мных (адуш.)
Т. чужазе́мным чужазе́мнай
чужазе́мнаю
чужазе́мным чужазе́мнымі
М. чужазе́мным чужазе́мнай чужазе́мным чужазе́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чужазе́мны иностра́нный, инозе́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.

З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю. Паслядовіч. Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі. Аўрамчык. // Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужазе́мны usländisch, uslands-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чужезе́мный чужазе́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужестра́нный чужазе́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

инозе́мный уст. чужазе́мны, іншазе́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

alien2 [ˈeɪliən] adj. чужы́; чужазе́мны; іншазе́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

іншакраі́нны, ‑ая, ‑ае.

Чужаземны, іншаземны. Іншакраінны капітал. Іншакраіннае паштовае кляймо. Іншакраінная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)