ЧО́ПІЧ Бранка (1.1.1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 15.2.1984),
сербскі пісьменнік. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), чл. АН Босніі і Герцагавіны (1973). Скончыў Бялградскі ун-т (1940). Друкаваўся з 1929. У зб-ках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэаліст. навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зб-кі апавяд. «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфаш. барацьбу югасл. народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваен. рэчаіснасці. Аўтар зб-каў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У.Паўлаў, І.Чарота.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Поціск рукі. Мн., 1991;
Рус. пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1982.
І.А.Чарота.
т. 17, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)