чашчо́ба
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
чашчо́ба |
чашчо́бы |
| Р. |
чашчо́бы |
чашчо́б |
| Д. |
чашчо́бе |
чашчо́бам |
| В. |
чашчо́бу |
чашчо́бы |
| Т. |
чашчо́бай чашчо́баю |
чашчо́бамі |
| М. |
чашчо́бе |
чашчо́бах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чашчо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Гушчар. Затрашчалі галіны, зачвякала гразь — коні і каровы падаліся ў чашчобу... Ставер. З шумам і трэскам выходзяць зубры з чашчобы на лясную паляну. «Маладосць». // Зараснік якіх‑н. раслін. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы шэрыя камяні. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чашчыня́ Густы зараснік, гушчар; непраходнае драбналессе, нетры (Слаўг.). Тое ж чашчоба, чашчэба (Слаўг.), чашчэжнік, чашчожнік (Сал.), чмура́ (Сен. Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
гушчар; гушчарнік, гушчарняк, гушчарня, гушчэча, гушчыня (разм.); чашчоба (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)