частотнае тэлеграфаванне

т. 17, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

часто́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часто́тны часто́тная часто́тнае часто́тныя
Р. часто́тнага часто́тнай
часто́тнае
часто́тнага часто́тных
Д. часто́тнаму часто́тнай часто́тнаму часто́тным
В. часто́тны (неадуш.)
часто́тнага (адуш.)
часто́тную часто́тнае часто́тныя (неадуш.)
часто́тных (адуш.)
Т. часто́тным часто́тнай
часто́тнаю
часто́тным часто́тнымі
М. часто́тным часто́тнай часто́тным часто́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ампліту́дна-часто́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ампліту́дна-часто́тны ампліту́дна-часто́тная ампліту́дна-часто́тнае ампліту́дна-часто́тныя
Р. ампліту́дна-часто́тнага ампліту́дна-часто́тнай
ампліту́дна-часто́тнае
ампліту́дна-часто́тнага ампліту́дна-часто́тных
Д. ампліту́дна-часто́тнаму ампліту́дна-часто́тнай ампліту́дна-часто́тнаму ампліту́дна-часто́тным
В. ампліту́дна-часто́тны (неадуш.)
ампліту́дна-часто́тнага (адуш.)
ампліту́дна-часто́тную ампліту́дна-часто́тнае ампліту́дна-часто́тныя (неадуш.)
ампліту́дна-часто́тных (адуш.)
Т. ампліту́дна-часто́тным ампліту́дна-часто́тнай
ампліту́дна-часто́тнаю
ампліту́дна-часто́тным ампліту́дна-часто́тнымі
М. ампліту́дна-часто́тным ампліту́дна-часто́тнай ампліту́дна-часто́тным ампліту́дна-часто́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палярызацы́йна-часто́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палярызацы́йна-часто́тны палярызацы́йна-часто́тная палярызацы́йна-часто́тнае палярызацы́йна-часто́тныя
Р. палярызацы́йна-часто́тнага палярызацы́йна-часто́тнай
палярызацы́йна-часто́тнае
палярызацы́йна-часто́тнага палярызацы́йна-часто́тных
Д. палярызацы́йна-часто́тнаму палярызацы́йна-часто́тнай палярызацы́йна-часто́тнаму палярызацы́йна-часто́тным
В. палярызацы́йна-часто́тны (неадуш.)
палярызацы́йна-часто́тнага (адуш.)
палярызацы́йна-часто́тную палярызацы́йна-часто́тнае палярызацы́йна-часто́тныя (неадуш.)
палярызацы́йна-часто́тных (адуш.)
Т. палярызацы́йна-часто́тным палярызацы́йна-часто́тнай
палярызацы́йна-часто́тнаю
палярызацы́йна-часто́тным палярызацы́йна-часто́тнымі
М. палярызацы́йна-часто́тным палярызацы́йна-часто́тнай палярызацы́йна-часто́тным палярызацы́йна-часто́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

часто́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да частаты (у 2 знач.), да частотнасці. Частотная характарыстыка.

2. Заснаваны на выкарыстанні змен частаты ваганняў. Частотнае рэле. Частотны дэтэктар.

•••

Частотны слоўнік гл. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МНОГАКАНА́ЛЬНАЯ СУ́ВЯЗЬ,

від электрасувязі, які забяспечвае адначасовую і незалежную перадачу многіх паведамленняў па адной лініі сувязі. Ёмістасць лічбавых сістэм М.с. да дзесяткаў тысяч каналаў сувязі. Выкарыстоўваецца ў тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачанні і інш. для перадачы паведамленняў па паветраных, кабельных, хваляводных, аптычных, радыёрэлейных і спадарожнікавых лініях сувязі.

Грунтуецца на частотным, часавым, палярызацыйным або кодавым (ці іх камбінацыі) ушчыльненні сігналаў (раздзяленні каналаў для кожнага паведамлення); канальныя сігналы ўшчыльняюцца ў групавы, які падаецца ў лінію сувязі пасля лінейных пераўтварэнняў для ўзгаднення з яе характарыстыкамі. Частотнае ушчыльненне, калі кожнаму каналу адпавядае пэўны ўчастак спектра частот у агульнай паласе прапускання лініі, выкарыстоўваецца пераважна ў аналагавых сістэмах перадачы; часавае ушчыльненне (адпавядае пэўны прамежак часу) — у аналага-імпульсных і лічбавых сістэмах; палярызацыйнае (тыл палярызацыі хвалі) — у спалучэнні з інш. ў спадарожнікавых і аптычных сістэмах; кодавае ўшчыльненне — у сістэмах рухомай сотавай радыёсувязі і інш. сістэмах з шумападобнымі сігналамі.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 10, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТЭКТЫ́РАВАННЕ,

пераўтварэнне электрычных (або інш.) ваганняў, у выніку чаго атрымліваюцца ваганні іншай (як правіла, больш нізкай) частаты. Найб. важны выпадак Д. — працэс, адваротны мадуляцыі (дэмадуляцыя; гл. Мадуляцыя ваганняў, Мадуляцыя святла) — выдзяленне нізкачастотнага мадулюючага сігналу (напр., ваганняў нізкай частаты ці сігналаў відарысу) з высокачастотных прамадуляваных ваганняў. У залежнасці ад віду мадуляцыі адрозніваюць амплітуднае, частотнае, фазавае і інш. Д.

Для Д. выкарыстоўваецца нелінейнасць вольт-ампернай характарыстыкі электронных прылад (вакуумных і паўправадніковых дыёдаў, трыёдаў, транзістараў і інш.). Пры амплітудным Д. ў ланцугу дэтэктара амплітудна мадуляваныя ваганні пераўтвараюцца ў высокачастотныя імпульсы адной палярнасці, амплітуда якіх змяняецца паводле закону мадуляцыі. Пры частотным (ці фазавым) Д. частотна (фазава) мадулявання ваганні спачатку пераўтвараюцца ў амплітудна мадуляваныя, а потым падаюцца на амплітудны дэтэктар. Пры прамым Д. святла на фотакатод прыёмніка падаецца толькі карысны аптычны сігнал; выхадны сігнал прыёмніка мае інфармацыю аб амплітуднай мадуляцыі зыходнай хвалі. Пры гетэрадзінным Д. святла зыходнае выпрамяненне камбінуецца на фотакатодзе з эталонным выпрамяненнем (напр., ад лазера) і выхадны сігнал нясе інфармацыю аб амплітудзе, частаце і фазе зыходнай хвалі.

т. 6, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НІЯ СУ́ВЯЗІ,

сукупнасць тэхн. прылад і фіз. асяроддзя, якія забяспечваюць перадачу сігналаў ад перадатчыка да прыёмніка; састаўная частка сістэмы сувязі. Паводле фіз. прыроды сігналаў, якія перадаюцца, адрозніваюць Л.с. эл., аптычныя, акустычныя і інш.

У электрасувязі найб. выкарыстанне знайшлі эл. і аптычныя Л.с. Эл. лініі падзяляюцца на правадныя (паветраныя і кабельныя) і лініі радыёсувязі. У правадных Л.с. сігналы распаўсюджваюцца па стальных, медных або біметал. правадах, падвешаных на апорах з дапамогай ізалятараў. Кабельныя лініі сувязі пракладваюцца ў зямлі, падвешваюцца на апорах і інш. Аптычныя Л.с. бываюць адкрытыя (асяроддзе распаўсюджвання эл.-маг. ваганняў светлавога дыяпазону — паветра, касм. прастора; гл. Аптычная сувязь) і закрытая (штучнае асяроддзе. ізаляванае ад знешняга ўздзеяння). Л.с. з штучным асяроддзем са шклянога валакна наз. валаконна-аптычнымі — ВАЛС (гл. Валаконна-аптычная сувязь). Для адначасовай перадачы сігналаў выкарыстоўваюць ушчыльненне Л.с.: частотнае, пры якім сігналам кожнага канала сувязі адводзіцца пэўная, дакладна абмежаваная частка рабочага дыяпазону частот, і часавая, пры якім кожны канал перыядычна (па чарзе) падключаецца на пэўны час да Л.с. Аснову сучасных сетак электрасувязі складаюць кабельныя Л.с. і ВАЛС.

На Беларусі (1999) працягласць кабельных Л.с. складае больш за 21,5 тыс. км, ВАЛС — больш за 3 тыс. км. Паветраныя Л.с. захаваліся ў мясц. сетках сувязі, яны паступова замяняюцца кабельнымі і валаконна-аптычнымі.

М.​А.​Баркун.

т. 9, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)