Часовыя ўпраўленні

т. 17, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

часо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часо́вы часо́вая часо́вае часо́выя
Р. часо́вага часо́вай
часо́вае
часо́вага часо́вых
Д. часо́ваму часо́вай часо́ваму часо́вым
В. часо́вы (неадуш.)
часо́вага (адуш.)
часо́вую часо́вае часо́выя (неадуш.)
часо́вых (адуш.)
Т. часо́вым часо́вай
часо́ваю
часо́вым часо́вымі
М. часо́вым часо́вай часо́вым часо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

часо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часо́вы часо́вая часо́вае часо́выя
Р. часо́вага часо́вай
часо́вае
часо́вага часо́вых
Д. часо́ваму часо́вай часо́ваму часо́вым
В. часо́вы (неадуш.)
часо́вага (адуш.)
часо́вую часо́вае часо́выя (неадуш.)
часо́вых (адуш.)
Т. часо́вым часо́вай
часо́ваю
часо́вым часо́вымі
М. часо́вым часо́вай часо́вым часо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

interim2 [ˈɪntərɪm] adj. часо́вы; праме́жкавы;

interim measures часо́выя ме́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

псеўдапо́дыі, ‑ый; адз. псеўдаподыя, ‑і, ж.

Часовыя тонкія адросткі пратаплазмы, якія выпускаюцца целам шматлікіх прасцейшых жывёлін для перамяшчэння і захоплівання ежы.

[Ад грэч. pseudes — выдуманы і pous (podos) — нага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sporadic [spəˈrædɪk] adj. fml спарады́чны;

sporadic showers часо́выя навальні́цы;

a sporadic disease адзі́нкавы вы́падак захво́рвання

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

караняно́жкі, ‑жак; адз. караняножка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Падклас прасцейшых жывёл (амёб і інш.), якія маюць уласцівасць утвараць часовыя вырасты для перасоўвання і захоплівання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

provisional [prəˈvɪʒənl] adj.

1. часо́вы;

a provisional government часо́вы ўра́д;

provisional arrangements часо́выя мерапрые́мствы

2. папярэ́дні; умо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паручы́цель, ‑я, м.

Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго‑, што‑н. Усе мясцовыя жыхары, якія згубілі свае дакументы, павінны былі падаць заявы, каб атрымаць часовыя пасведчанні і прапісацца ў дамавых кнігах. Толькі трэба было мець двух паручыцеляў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НО́РЫ жывёл,

часовыя або пастаянныя сховішчы ў выглядзе рознага тыпу хадоў і камер, зробленых жывёламі ў глебе, драўніне, адкладах вадаёмаў і інш. субстратах.

Адрозніваюць Н. асн., або гнездавыя (для хавання ад непагоды, драпежнікаў, для запасаў корму, як месцы размнажэння і вырошчвання маладняку), і дапаможныя, або часовыя (могуць выконваць адну з функцый асн. Н.). Найб. складаныя па будове і працягласці (да соцень метраў) — Н. млекакормячых, найб. простыя — у птушак, паўзуноў, земнаводных, беспазваночных. Складаная сістэма хадоў, што ўтвараюць насякомыя (шашалі і інш.), уяўляе сабой у асн. кармавыя галерэі. Некат. жывёлы з пакалення ў пакаленне паглыбляюць і перабудоўваюць Н. (т.зв. «гарадкі»). Часта Н. адных жывёл выкарыстоўваюцца іншымі.

Норы жывёл: 1 — гнаевіка звычайнага; 2 — яшчаркі порсткай; 3 — сусліка рабога; 4 — ластаўкі берагавой; 5 — барсука.

т. 11, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)