часно́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. часно́к
Р. часнаку́
Д. часнаку́
В. часно́к
Т. часнако́м
М. часнаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

часно́к, -наку́, м.

Агароднінная расліна сямейства лілейных, а таксама ядомыя цыбуліны гэтай расліны з вострым смакам і рэзкім характэрным пахам.

|| прым. часно́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часно́к, -наку́ м. чесно́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

часно́к, ‑наку, м.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомай цыбулінай, якая мае востры смак і рэзкі характэрны пах. Пасярод сумётаў-горак Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат, І капуста, і гуркі, І часнок, і буракі. Муравейка.

2. зб. Ядомыя цыбуліны гэтай расліны.

•••

Як (нібы) часнок — роўны і белы (пра зубы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часнок

т. 17, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

часно́к м бат Knblauch m -(e)s; Knfel m -s (абл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чарамша́, -ы́, ж.

Від дзікарослай цыбулі, па смаку і паху падобнай на часнок; мядзведжая цыбуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чесно́к часно́к, -наку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

garlic [ˈgɑ:lɪk] n. часно́к;

a clove of garlic зубо́к часнаку́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Knblauch

m -(e)s часно́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)