часа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. часа́нне
Р. часа́ння
Д. часа́нню
В. часа́нне
Т. часа́ннем
М. часа́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

часа́нне I ср. чеса́ние; чёска ж.; см. часа́ць I 1

часа́нне II ср. теса́ние, тёска ж.; см. часа́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

часа́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. часаць ​1 (у 1, 2 знач.).

часа́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. часаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часанне

т. 17, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

часа́ць², чашу́, чэ́шаш, чэ́ша; чэ́шам, чэ́шаце, чэ́шуць; чашы́; часа́ны; незак., што.

Сякерай апрацоўваць дрэва.

Ч. бярвенне.

Ч. розныя фігуркі з дрэва.

Хоць кол на галаве чашы каму (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека, які не паддаецца ўгаворам.

Часаць языком (разм., неадабр.) — гаварыць абы-што, пляткарыць.

|| наз. часа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часа́цца, чашу́ся, чэ́шашся, чэ́шацца; чэ́шамся, чэ́шацеся, чэ́шуцца; чашы́ся; незак.

Расчэсваць, часаць валасы; прычэсвацца.

|| зак. пачаса́цца, -чашу́ся, -чэ́шашся, -чэ́шацца; -чашы́ся.

|| наз. часа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Часанне валакністых матэрыялаў 4/611; 8/536, 539; 10/286; 11/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

часа́ць¹, чашу́, чэ́шаш, чэ́ша; чэ́шам, чэ́шаце, чэ́шуць; чашы́; часа́ны; незак.

1. каго-што. Распраўляць, расчэсваць грэбенем (валасы).

Ч. валасы.

Ч. дзіця.

2. што. Ачышчаць валакно (ільну, канапель), воўну і пад. ад рэштак кастрыцы пры дапамозе спецыяльных металічных шчотак, грэбеня або часальных машын.

Ч. воўну.

3. Хутка, энергічна рабіць што-н. (ісці, бегчы, танцаваць і пад.); бойка гаварыць (разм.).

Хлопец бойка чэша ўпрысядкі.

|| зак. пачаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны (да 3 знач.).

|| аднакр. часану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты.

|| наз. часа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. часа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Часальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Скончыць часанне ​1, расчэсванне (пра лён, воўну і пад.). Жанчыны дачасалі лён.

дачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Скончыць часанне ​2, абчэсванне (пра дрэва, камень і пад.). Дачасаць бервяно. □ Максім дачасаў калок, кінуў яго пад плот, абабіў шапкаю спераду штаны, на якія начаплялася трэсак. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чёска ж., прост. часа́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)