чарцёжна-графі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарцёжна-графі́чны чарцёжна-графі́чная чарцёжна-графі́чнае чарцёжна-графі́чныя
Р. чарцёжна-графі́чнага чарцёжна-графі́чнай
чарцёжна-графі́чнае
чарцёжна-графі́чнага чарцёжна-графі́чных
Д. чарцёжна-графі́чнаму чарцёжна-графі́чнай чарцёжна-графі́чнаму чарцёжна-графі́чным
В. чарцёжна-графі́чны (неадуш.)
чарцёжна-графі́чнага (адуш.)
чарцёжна-графі́чную чарцёжна-графі́чнае чарцёжна-графі́чныя (неадуш.)
чарцёжна-графі́чных (адуш.)
Т. чарцёжна-графі́чным чарцёжна-графі́чнай
чарцёжна-графі́чнаю
чарцёжна-графі́чным чарцёжна-графі́чнымі
М. чарцёжна-графі́чным чарцёжна-графі́чнай чарцёжна-графі́чным чарцёжна-графі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарцёжна-капірава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарцёжна-капірава́льны чарцёжна-капірава́льная чарцёжна-капірава́льнае чарцёжна-капірава́льныя
Р. чарцёжна-капірава́льнага чарцёжна-капірава́льнай
чарцёжна-капірава́льнае
чарцёжна-капірава́льнага чарцёжна-капірава́льных
Д. чарцёжна-капірава́льнаму чарцёжна-капірава́льнай чарцёжна-капірава́льнаму чарцёжна-капірава́льным
В. чарцёжна-капірава́льны (неадуш.)
чарцёжна-капірава́льнага (адуш.)
чарцёжна-капірава́льную чарцёжна-капірава́льнае чарцёжна-капірава́льныя (неадуш.)
чарцёжна-капірава́льных (адуш.)
Т. чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнай
чарцёжна-капірава́льнаю
чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнымі
М. чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнай чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарцёжна-рысава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарцёжна-рысава́льны чарцёжна-рысава́льная чарцёжна-рысава́льнае чарцёжна-рысава́льныя
Р. чарцёжна-рысава́льнага чарцёжна-рысава́льнай
чарцёжна-рысава́льнае
чарцёжна-рысава́льнага чарцёжна-рысава́льных
Д. чарцёжна-рысава́льнаму чарцёжна-рысава́льнай чарцёжна-рысава́льнаму чарцёжна-рысава́льным
В. чарцёжна-рысава́льны (неадуш.)
чарцёжна-рысава́льнага (адуш.)
чарцёжна-рысава́льную чарцёжна-рысава́льнае чарцёжна-рысава́льныя (неадуш.)
чарцёжна-рысава́льных (адуш.)
Т. чарцёжна-рысава́льным чарцёжна-рысава́льнай
чарцёжна-рысава́льнаю
чарцёжна-рысава́льным чарцёжна-рысава́льнымі
М. чарцёжна-рысава́льным чарцёжна-рысава́льнай чарцёжна-рысава́льным чарцёжна-рысава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарцёжна-канстру́ктарскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарцёжна-канстру́ктарскі чарцёжна-канстру́ктарская чарцёжна-канстру́ктарскае чарцёжна-канстру́ктарскія
Р. чарцёжна-канстру́ктарскага чарцёжна-канстру́ктарскай
чарцёжна-канстру́ктарскае
чарцёжна-канстру́ктарскага чарцёжна-канстру́ктарскіх
Д. чарцёжна-канстру́ктарскаму чарцёжна-канстру́ктарскай чарцёжна-канстру́ктарскаму чарцёжна-канстру́ктарскім
В. чарцёжна-канстру́ктарскі (неадуш.) чарцёжна-канстру́ктарскую чарцёжна-канстру́ктарскае чарцёжна-канстру́ктарскія (неадуш.)
Т. чарцёжна-канстру́ктарскім чарцёжна-канстру́ктарскай
чарцёжна-канстру́ктарскаю
чарцёжна-канстру́ктарскім чарцёжна-канстру́ктарскімі
М. чарцёжна-канстру́ктарскім чарцёжна-канстру́ктарскай чарцёжна-канстру́ктарскім чарцёжна-канстру́ктарскіх

Крыніцы: prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарцёжна-канструктарская тэхніка

т. 17, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАТАВА́ЛЬНЯ,

набор інструментаў для чарцёжна-графічных работ у спец. футляры. Асн. інструменты набору: цыркуль, вымяральны і прапарцыянальны цыркулі, рэйсфедэр, чарцёжны і разметачны кронцыркулі, транспарцір і інш. Гатавальні бываюць універсальныя, школьныя, партатыўныя, для канструктарскіх і капіравальных работ.

т. 5, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙКА,

1) інструмент для правядзення прамых ліній на плоскасці і выканання некаторых вымярэнняў. Чарцёжная Л. для правядзення паралельных ліній наз. рэйсшынай (бывае Т-падобная і механізаваная, з сістэмай ролікаў і нітак), для правядзення крывых ліній — лякала (гл. таксама Чарцёжна-канструктарская тэхніка).

2) Л. праверачная — стальная або чыгунная, для праверкі прамалінейнасці паверхняў дэталей станкоў, машын і інш. Даўж. да 4 м.

3) Лічыльны інструмент для інж. вылічэнняў — лагарыфмічная лінейка.

4) Шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжнай перагародкай, у якім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху; гар. транспарт у 19 ст. ў Расіі.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРГТЭ́ХНІКА, арганізацыйная тэхніка,

тэхн. сродкі для аўтаматызацыі і механізацыі інжынерна-тэхн., навук.-даследчай, кіраўнічай і прадпрымальніцкай працы. Развіццё і ўдасканаленне аргтэхнікі абумоўлена навук.-тэхн. прагрэсам, ускладненнем працэсаў кіравання і сістэм дыспетчарызацыі, павелічэннем аб’ёму апрацоўваемай інфармацыі. Эфектыўнасць сродкаў аргтэхнікі і зручнасць іх выкарыстання вызначаюцца комплексным падыходам да іх стварэння, рацыяналізацыяй (у т. л. спецыялізаваным абсталяваннем) рабочага месца і службовага памяшкання, выкананнем патрабаванняў эрганомікі.

Да аргтэхнікі адносяць вылічальныя машыны (у т. л. мікракалькулятары, персанальныя ЭВМ), капіравальна-размнажальную тэхніку (пішучыя машынкі і апараты аператыўнай паліграфіі і рэпраграфіі, мікрафільмавання), сродкі захоўвання і аўтам. пошуку дакументаў (картатэкі, спец. шафы, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы і прыстасаванні), чарцёжна-канструктарскую тэхніку, сродкі апрацоўкі дакументаў (нумаратары, штэмпелявальныя і адрасавальныя машыны і інш.), сродкі запісу і ўзнаўлення мовы, прагляду слайдаў і мікрафільмаў (дыктафоны, магнітафоны, дыяскопы), апаратуру адм.-вытв. сувязі (гл. Аператыўная сувязь, Дыспетчарская сувязь). Да сродкаў малой аргтэхнікі адносяць таксама канц. прыналежнасці.

Аргтэхніка: электронная пішучая машынка і іншыя прылады аргтэхнікі (уверсе); пераносны персанальны камп’ютэр тыпу «блакнот».

т. 1, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЕ́РА (ад грэч. papyros выраб з расліны папірус),

тонкі ліставы шматкампанентны матэрыял, які складаецца са спецыяльна апрацаваных здробненых раслінных валокнаў, цесна пераплеценых паміж сабой і злучаных сіламі счаплення рознага тыпу. Вядома больш за 600 відаў П.: для друку, пісьма, апаратаў (тэлеграфная, для прынтэраў і інш.), чарцёжна-рысавальная (напр., калька), святлоадчувальная (напр., папера фатаграфічная), папяросная, сан.-гігіенічная, прамыслова-тэхн. (напр., патронная, электратэхн., наждачная) і інш. Характарызуецца масай 1 м² (4—250 г), таўшчынёй (4—400 мкм), фіз.-мех. ўласцівасцямі, колерам, беласцю, гладкасцю, усмоктвальнай здольнасцю. П. ўдзельнай масай больш за 250 г/м²кардон. Вырабляецца П. на папераробных машынах (у рулонах, бабінах, лістах).

Для вытв-сці П. выкарыстоўваюць цэлюлозу дрэвавых парод і аднагадовых раслін, драўняную масу. Паводле кампазіцыйнага саставу адрозніваюць П. №1 (мае 80—100% цэлюлозы, выкарыстоўваецца для выданняў з тэрмінам службы больш за 10 гадоў) і №2 (80—25% цэлюлозы, для выданняў з тэрмінам службы 2—8 гадоў). Папяровыя кампазіцыі маюць таксама мінер. напаўняльнікі (робяць П. непразрыстай, павышаюць яе беласць і гладкасць), праклейваючыя матэрыялы (напр., каніфоль; павышаюць трываласць і шчыльнасць П.), фарбавальнікі, палімерныя сувязныя і інш. кампаненты. З хім. валокнаў, палімерных плёнак атрымліваюць П. сінтэтычную, якую выкарыстоўваюць для вырабу геагр. карт, грашовых купюр, дакументаў і інш.

П. вынайдзена ў Кітаі (упамінаецца ў кітайскіх крыніцах 1 ст. н.э., з 76 пачала выкарыстоўвацца для кніг). Атрымлівалі П. асаджэннем на сетку раслінных валокнаў з воднай суспензіі. У 105 кітаец Цай Лунь удасканаліў спосаб атрымання П., што дазволіла вырабляць яе з драўнянага лубу, пянькі і ануч. Спосаб вырабу П. кітайцы трымалі ў сакрэце. У 7—8 ст. ён вывезены ў Карэю і Японію. З 751 стаў вядомы ў Арабскім халіфаце (ф-ка ў Самаркандзе), потым у Багдадзе, Дамаску і інш. У Еўропе вытв-сць П. вядома з 12 ст. (з 1150 у Іспаніі, з 1276 у Італіі і інш.; з 1716 у Расіі). Яна прыйшла на змену папірусу і пергаменту. Адной з асн. аперацый пры вырабе П. было здрабненне папяровай масы. Спачатку яно рабілася ўручную, з 13—15 ст.мех. таўчыльнямі, з канца 17 ст. — нажамі, насаджанымі на метал. валы (роламі). Здробненая маса падагравалася ў чанах з вадой, адцэджвалася, выкладвалася на лісты сукна ці лямцу, прапускалася праз прэс, сушылася, апрацоўвалася молатамі, лушчылася. У 1799 у Францыі вынайдзены механізаваны спосаб адліву папяровай масы, што стала пачаткам машыннай вытв-сці П. Да сярэдзіны 19 ст. П. выраблялі пераважна з рыззя. Паступова да папераробнага абсталявання далучаліся секцыі прасавання, сушкі, каландравання, намоткі П. ў рулоны. Павялічвалася (да 9 м) шырыня папяровага палатна, ролы былі заменены размолачнымі апаратамі. Найб. пашыраным стаў «мокры» спосаб вытв-сці П. з выкарыстаннем плоска- або двухсеткавых папераробных машын (з сеткавай, прэсавай, сушыльнай часткамі, каландрам і накатам для змотвання ў рулон).

На Беларусі П. з рыззя пачалі вырабляць у пач. 17 ст., з драўніны — з сярэдзіны 19 ст. У 1728 заснавана папяровая майстэрня ў Паставах, у 1850 было 10 мануфактур, у 1870 пушчана Добрушская папяровая фабрыка. З сучасных найбольшы ў рэспубліцы Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод. Гл. таксама Цэлюлозна-папяровая прамысловасць.

Літ.:

Шитов Ф.А., Шитов И.Ф. Технология бумаги и картона. 3 изд. М., 1983;

Примаков С.Ф. Производство бумаги. М., 1987;

Фляте Д.М. Технология бумаги. М., 1988;

Сквернюков П.Ф. В миреговорящих листков. М., 1990.

У.​М.​Сацута.

Да арт. Папера. А — старажытныя прыстасаванні для вырабу паперы (1 — чан з пульпай з раслінных валокнаў; 2 — канструкцыя для трымання сеткі; 3 — бамбуковая сетка для зачэрпвання пульпы); Б — «Поўны працэс вытворчасці паперы» (гравюра 17 ст.).
Схема вытворчасці паперы: 1 — балансавая драўніна; 2 — караабдзіральны барабан; 3 — жорны (стружкарэз); 4 — прамыўная калонка; 5 — аўтаклаў; 6 — адбельвальнік; 7 — прамыўшчык пульпы; 8 — сіта; 9 — корабы адсмоктвання вады; 10 — адціскныя вальцы; 11 — сушыльныя вальцы; 12 — каландр; 13 — рулон паперы.

т. 12, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)