Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
чарні́ліцаж. черни́льница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чарні́ліца, ‑ы, ж.
Невялікая спецыяльная пасудзіна, куды наліваюць чарніла і мачаюць пяро, калі пішуць. У чарніліцы, пакінутая, відаць, у спешцы, стаяла тырчком ручка.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́ліцаж.уст. Tíntenfass n -es, -fässer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
черни́льницачарні́ліца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kałamarz
м.чарніліца, каламар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Tíntenfassn -es, -fässer чарні́ліца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бро́нзавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца.Лынькоў.
2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару.Хадкевіч.Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы.Караткевіч.
•••
Бронзавы векгл. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКАЯ КЕРА́МІКА,
вырабы 10—18 ст. з мясц. гліны, знойдзеныя ў час археал. раскопак у Віцебску.
Вырабы 10 — 1-й пал. 14 ст. (гаршкі, міскі) таўстасценныя, арнаментаваныя рэльефнымі ямкамі, касымі насечкамі, хвалістым малюнкам, лінейным рыфленнем, кальцавымі і спіральнымі налепамі. Кераміка 2-й пал. 14 — 1-й пал. 16 ст. (збаны, спарышы, макотры, накрыўкі) вызначаецца большай разнастайнасцю формаў і тонкімі сценкамі. У 2-й пал. 16—17 ст. посуд рабілі на нажным ганчарным крузе, знутры вырабы пакрывалі зялёнай і жоўтай глазурай, звонку дэкарыравалі ангобам або рэльефным (лінейным ці хвалістым) арнаментам. У 17 ст. значна пашырыўся асартымент (глякі, талеркі, кубкі, малочнікі, чайнікі і інш.), выкарыстоўвалася падглазурная ангобная размалёўка, арнаменты ў выглядзе ліній, салярных знакаў, кветак, кропак выконвалі карычневым і белым колерамі на зялёным і жоўтым фонах. Вырабы 18 ст. арнаментаваны менш, формы посуду спрошчаны, размалёўвалі толькі міскі і талеркі, выкарыстоўвалі пераважна аднаколерную паліву, якая пакрывала сценкі знутры і звонку. Гліняныя падсвечнікі, цацкі, люлькі і інш. прадметы хатняга ўжытку таго часу дэкарыраваны рэльефнымі арнаментамі, разеткамі.
В.М.Ляўко.
Віцебская кераміка. Уверсе: гаршчок, 14 ст. (злева); гляк, 15 ст.Унізе: паліваная пасудзіна для спецый, 16 ст. (злева); фрагмент размаляванай паліванай міскі, 16—17 ст. (у цэнтры); паліваная чарніліца, 17 ст.