чарнамо́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарнамо́рскі чарнамо́рская чарнамо́рскае чарнамо́рскія
Р. чарнамо́рскага чарнамо́рскай
чарнамо́рскае
чарнамо́рскага чарнамо́рскіх
Д. чарнамо́рскаму чарнамо́рскай чарнамо́рскаму чарнамо́рскім
В. чарнамо́рскі (неадуш.)
чарнамо́рскага (адуш.)
чарнамо́рскую чарнамо́рскае чарнамо́рскія (неадуш.)
чарнамо́рскіх (адуш.)
Т. чарнамо́рскім чарнамо́рскай
чарнамо́рскаю
чарнамо́рскім чарнамо́рскімі
М. чарнамо́рскім чарнамо́рскай чарнамо́рскім чарнамо́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарнамо́рскі черномо́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарнамо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Чорнага мора. Адчуванне, што яна [Валя] часцінка неабсяжнай, вялізнай краіны, дзе адначасова — бушуюць чарнаморскія штормы, на спалавелыя нівы падаюць ціхія дажджы, а над заснежанымі запалярнымі прасторамі яснее зусім не летняе неба... Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнамо́рскі Schwárzmeer-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Чарнаморскі флот 1/138; 2/546; 3/242; 6/150; 9/462; 10/610; 11/192, 566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНАМО́РСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК біясферны.

У Херсонскай і Мікалаеўскай абл. Украіны. Уключае ўчасткі ўзбярэжжа і шэраг астравоў у залівах Чорнага мора. Засн. ў 1927 для аховы стэпавых ландшафтаў, водна-балотных угоддзяў, месцаў гнездавання і зімоўкі вадаплаўных птушак. Пл. 57 тыс. га.

Рэльеф раўнінны. Клімат умерана-кантынентальны. Глебы пераважна саланчакі і саланцы. Участкі саланчаковых і пясчаных стэпаў, дубовыя, бярозавыя, асінавыя і чорнаальховыя гаі і інш. Гняздуюцца чайкі, крачкі, кулікі, пастушковыя і галянастыя птушкі, драфа, арлан-белахвост, стрэпет; зімуюць лебедзі клікун і шыпун, свіязі, крыжанкі і інш.

т. 17, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

черномо́рский чарнамо́рскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАБЕ́НЬЧЫКІ (Pectinidae),

сямейства двухстворкавых малюскаў. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны амаль ва ўсіх морах і акіянах на пясчаных і глеістых грунтах на розных глыбінях. Найб. вядомыя грабеньчык вялікі (Pecten maximus), грабеньчык ісландскі (Chlamys islandicus), грабеньчык чарнаморскі (Flexopecten ponticus) і інш.

Ракавіна дыям. да 20 см круглаватая, рабрыстая, ярка афарбаваная. У дарослых «нага» рэдукаваная. Добра плаваюць у тоўшчы вады, з сілай выштурхоўваючы ваду з ракавіны. За сезон самка ва ўзросце 5—6 гадоў дае да 30 млн. яец, якія апладняюцца ў вадзе. Дэтрытафагі. Корм марскіх зорак, васьміногаў і інш. Ядомыя. Аб’екты промыслу і аквакультуры.

Грабеньчыкі: 1 — вялікі; 2 — чарнаморскі; 3 — ісландскі; 4 — халаднаводны.

т. 5, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

флот, -у, М фло́це, мн. фло́ты, -аў і флаты́, -о́ў, м.

1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.

Рачны ф.

Чарнаморскі ф.

2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.

○

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

|| прым. фло́цкі, -ая, -ае.

Ф. экіпаж.

Сышлі на бераг флоцкія (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.​А.​Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.

т. 8, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)