чамада́нчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чамада́нчык чамада́нчыкі
Р. чамада́нчыка чамада́нчыкаў
Д. чамада́нчыку чамада́нчыкам
В. чамада́нчык чамада́нчыкі
Т. чамада́нчыкам чамада́нчыкамі
М. чамада́нчыку чамада́нчыках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чамада́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожная сумка прамавугольнай формы з адкідным векам і ручкай для перавозкі рэчаў.

|| памянш. чамада́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чамада́нны, -ая, -ае.

Чамаданны настрой (разм., жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

suitcase [ˈs(j)u:tkeɪs] n. чамада́н (невялікі), чамада́нчык; куфэ́рак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vanity bag [ˈvænətiˌbæg] n. су́мка або́ чамада́нчык для касме́тыкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нэсэсэ́р, ‑а, м.

Шкатулка, чамаданчык з наборам прылад для шыцця, туалету і пад.

[Фр. nécessaire — неабходны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыплама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.

2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.

3. Плоскі чамаданчык для папер, кніг, сшыткаў і пад. (разм.).

|| ж. дыплама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кейс

(англ. case)

плоскі чамаданчык для нашэння дакументаў..

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

зме́сціва, ‑а, н.

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца дзе‑н. Змесціва клеткі. □ Сумачку-чамаданчык .. [Вера] увесь час круціла ў руках, «кантуючы», і ўсё змесціва яе з шумам перакочвалася з аднаго канца ў другі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́нак, ‑нка, м.

Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у адзін пакет. Старшыня ўзяў пакунак кніг, Андрэй — чамаданчык, і яны накіраваліся да вёскі. Дуброўскі. З апошняга магазіна мы выйшлі абвешаныя рознымі пакункамі і скруткамі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

walizka

ж. чамадан; чамаданчык; валізка;

siedzieć na ~ch — сядзець на чамаданах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)