чале́снікі, -аў.

Адтуліна, жарало за прыпечкам у печы.

Чыгун ледзь пралез у ч.

|| прым. чале́снічны -ая, -ае і чале́снікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чале́снікі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. чале́снікі
Р. чале́снікаў
Д. чале́снікам
В. чале́снікі
Т. чале́снікамі
М. чале́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чале́снікі ед. нет (у печи) у́стье ср., чело́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чале́снікі, ‑аў; адз. няма.

Уваходная выемка ў печы. [Дзед] падышоў да прыпечка, выняў з-пад чалеснікаў абсмаленую засланку. Бядуля. У хаце стол, накрыты абрусам, чыстая падлога, з чалеснікаў печы смачна пахне недаваранай стравай. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чале́снікі мн. (у печы) fenloch n -(e)s, -löcher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чале́снік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чале́снік чале́снікі
Р. чале́сніка чале́снікаў
Д. чале́сніку чале́снікам
В. чале́снік чале́снікі
Т. чале́снікам чале́снікамі
М. чале́сніку чале́сніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закурэ́лы, -ая, -ае.

Пакрыты сажай, закураны.

Закурэлыя чалеснікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чело́II ср. (отверстие печи) чале́снікі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ву́сцьчалеснікі’ (Сцяшк. МГ); параўн. рус. усть ’вусце’. Відаць, ад ву́сце ’ўваход у печ’, успрынятага як форма мн. л. або зборн.; параўн. чале́снік, чале́снікі і чэ́люсць, чэ́люсце ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пат ‘дым, сажа’, ‘чалеснікі’. Гл. сопуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)