чабурэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чабурэ́к чабурэ́кі
Р. чабурэ́ка чабурэ́каў
Д. чабурэ́ку чабурэ́кам
В. чабурэ́к чабурэ́кі
Т. чабурэ́кам чабурэ́камі
М. чабурэ́ку чабурэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чабурэ́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Страва народаў Усходу ў выглядзе плоскага піражка з тонкага раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай з вострымі прыправамі.

|| прым. чабурэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чабурэ́к м., кул. чебуре́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чабурэ́к, ‑а, м.

Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабурэ́к м кул Tscheburk m -s, -ki (Teigtasche mit gehacktem Lammfleisch)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чебуре́к кул. чабурэ́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)