чабаро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чабаро́вы чабаро́вая чабаро́вае чабаро́выя
Р. чабаро́вага чабаро́вай
чабаро́вае
чабаро́вага чабаро́вых
Д. чабаро́ваму чабаро́вай чабаро́ваму чабаро́вым
В. чабаро́вы (неадуш.)
чабаро́вага (адуш.)
чабаро́вую чабаро́вае чабаро́выя (неадуш.)
чабаро́вых (адуш.)
Т. чабаро́вым чабаро́вай
чабаро́ваю
чабаро́вым чабаро́вымі
М. чабаро́вым чабаро́вай чабаро́вым чабаро́вых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чабаро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чабару. Чабаровы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. Алешка.

2. Прыгатаваны з чабару; сабраны з кветак чабару. Чабаровы настой. □ Пасля лазні Віця забег на кухню, дзе Маша пачаставала яго духмяным чабаровым чаем, а адтуль падаўся ў клуб. Корзун.

3. Які парос чабаром. На чабаровых узлесках прыпякала сонца, і зграі аваднёў неслі над коньмі варту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабо́р, -бару́, мн. -бары́, -баро́ў, м.

Травяністая духмяная расліна сямейства ясноткавых з дробнымі пахучымі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру.

|| памянш. чабаро́к, -рку́, м.

|| прым. чабаро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з толу. Толавыя шашкі. // Уласцівы толу. Чабаровы водар перабіваў кіслы голавы пах, які кружыў галаву. Алешка.

2. Звязаны з вытворчасцю толу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)