ціка́віць, -ка́ўлю, -ка́віш, -ка́віць; незак., каго-што.

1. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго-, што-н.

Усіх цікавіла, што ён за чалавек.

2. Выклікаць захапленне, прыхільнасць да сябе.

Яго цікавіла скульптурнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціка́віць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ціка́ўлю ціка́вім
2-я ас. ціка́віш ціка́віце
3-я ас. ціка́віць ціка́вяць
Прошлы час
м. ціка́віў ціка́вілі
ж. ціка́віла
н. ціка́віла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ціка́вячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ціка́віць несов. интересова́ть; занима́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціка́віць, ‑каўлю, ‑кавіш, ‑кавіць; незак., каго-што.

1. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго‑, што‑н.; звяртаць на сябе ўвагу каго‑н. Цяпер Галы цікавілі .. [Андрэя] з другога боку. Ён вывучаў іх як спецыяліст і прыкідваў, як прыступіцца да іх, каб асушыць. Дуброўскі. Рыгора цікавіла ўсё, што ён бачыў перад сабою. Гартны.

2. Разм. Выклікаць захапленне, прыхільнасць да сябе. [Марыльку] цікавіць толькі Сярожа. Брыль. [Лабановіч] нават колькі разоў пройдзецца ўдзень каля яе [Ядвісіных] вокан, але і галавы не паверне ў яе бок і знаку не дасць, што яна цікавіць яго, што яму без яе цяжка і сумна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціка́віць

1. interesseren vt;

2. разм. (выклікаць захапленне) hnreißen* vi, in Bewgung verstzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цікавіць, зацікаўліваць, абыходзіць, абходзіць, займаць, інтрыгаваць □ прыцягваць увагу, быць у галаве

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

интересова́ть несов. ціка́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нічо́га¹, займ. адмоўны.

Тое, што і нішто¹ (у 1 знач.).

Яго н. не цікавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

interest2 [ˈɪntrəst] v. ціка́віць;

Politics doesn’t interest me. Палітыка мяне не цікавіць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нішто́¹, нічо́га, нічо́му, нішто́, нічы́м, ні аб чым; займ. адмоўны.

1. Ні адзін прадмет, ніякая з’ява, ніякая справа.

Яго н. не цікавіць. 2. у знач. наз. нішто́, нескл., н. Пра каго-, што-н., хто (што) нічога сабой не ўяўляе, не мае ніякай цаны. Ператварыцца ў н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)