цікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.

Выглядваць адкуль-н., падглядваць, сачыць за кім-н.

Ц. з-за вугла.

|| наз. цікава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цікава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ціку́ю ціку́ем
2-я ас. ціку́еш ціку́еце
3-я ас. ціку́е ціку́юць
Прошлы час
м. цікава́ў цікава́лі
ж. цікава́ла
н. цікава́ла
Загадны лад
2-я ас. ціку́й ціку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ціку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цікава́ць несов. следи́ть, подстерега́ть, высма́тривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Глядзець на каго‑, што‑н. з пэўнай мэтай; сачыць за кім‑, чым‑н. Раздражняе Тарэнту пудзіла, бо заўжды здаецца яму, што нехта жывы стаіць там, сярод канапель, і цікуе за яго дваром. Галавач. Усе прывыклі цікаваць тут за бусламі: то як сядзяць, то як ляцяць. Кулакоўскі. Надумаў я падпільнаваць [хто забірае вуды]. Увечары крадком у лазняках завёў і цікую. Савіцкі. // каго-што і з дадан. сказам. Выглядаць, падпільноўваць каго‑, што‑н. [Пастушкі] пачалі з-за кустоў цікаваць, што чалавек будзе рабіць далей. Крапіва. Удвух з бацькам, закапаўшыся ў стог сена, яны цікавалі зайцоў. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цікава́ць (сачыць, падпільноўваць) bebachten vt; ein uge auf j-n hben; besptzeln vt (шпіёніць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цікава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цікаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацікава́ць гл. цікаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пацікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., за кім-чым і з дадан. сказам.

Цікаваць некаторы час. [Кастусь:] — Мы спачатку пацікуем за .. [паляўнічымі], а там, можа, і раскажам [пра Паўла]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obserwować

незак. наглядаць, назіраць; цікаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kapować

незак.

1. разм. кеміць, цяміць;

2. разм. kogoсачыць, падглядаць; цікаваць;

kapować kolegów — сачыць (цікаваць) за калегамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)