ЦІБО́ (Thibaud) Жак (27.9.1880, г. Бардо, Францыя — 1.9.1953),
французскі скрыпач, педагог. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1896). Сольную дзейнасць пачаў у 1898 у Парыжы. Гастраліраваў у многіх краінах свету як саліст і ансамбліст, у т. л. ў трыо з А.Карто і П.Касальсам. Яго выкананне вызначалася вытанчанасцю, віртуознасцю, пявучасцю. Выкладаў у «Эколь нармаль» у Парыжы. У 1943 з М.Лонг арганізаваў конкурс піяністаў і скрыпачоў (з 1946 Міжнар. імя Лонг — Ц.). Напісаў аўтабіягр.кн. «Гаворыць мая скрыпка» (1946).
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА Вольга Міхайлаўна (н. 7.4.1928, Кіеў),
украінская скрыпачка, педагог. Засл.арг. Украіны (1960). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас Д.Ойстраха). У 1953—82 салістка Кіеўскай філармоніі. Выкладала ў Кіеўскай (з 1977 праф.) і Бел. (1982—90, да 1988 заг. кафедры) кансерваторыях. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, 1952), імя М.Лонг — Ж.Цібо (Парыж, 1955), імя В.А.Моцарта (Зальцбург, 1956). З 1989 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН Яўген Васілевіч (н. 8.11. 1930, Масква),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладае ў ёй (з 1974 праф.). З 1958 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго творчай індывідуальнасці найб. блізкая музыка рамант. плана. Выкананне адметнае паэт. адухоўленасцю, мяккасцю, лірызмам. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1949) і імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1953; Вял. прыз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВАКО́Ў Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан),
расійскі скрыпач, дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Нар.арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). З 1965 канцэртуе. З 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». З 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. З 1999 гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. 3-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2-я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя П.Чайкоўскага (1970, Масква), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969, Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ (Long) Маргерыт Мары Шарлот (13.11.1874, г. Нім, Францыя — 13.2.1966),
французская піяністка, педагог. Вучылася ў Муз. ін-це ў Німе, потым у А.Мармантэля ў Парыжскай кансерваторыі (у 1906—40 выкладала ў ёй, з 1920 праф.). Шмат канцэртавала. Прапагандавала творчасць франц. імпрэсіяністаў і кампазітараў «Шасцёркі», выконвала прысвечаныя ёй творы М.Равеля, Д.Міё, Г.Фарэ і інш. Арганізавала з Ж.Цібо конкурс піяністаў і скрыпачоў (1943; з 1946 Міжнар. конкурс імя Л. — Ж.Цібо). Заснавала ўласную школу ігры на фп. на аснове распрацаванай ёю методыкі. Складальнік школы «Фартэпіяна» (1959). Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па фп. мастацтве.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Исполнительское искусство зарубежных стран. М., 1981. Вып. 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́Н ДЗЮ ГАР (Martin du Gard) Ражэ (23.3.1881, г. Нёі-сюр-Сен, Францыя — 22.8.1958),
французскі пісьменнік. Скончыў Эколь дэ Шарт (1905). У раманах «Станаўленне» (1909), «Жан Баруа» (1913) праблемы станаўлення чалавека, пошукі сэнсу жыцця. Асн. твор — раман-хроніка «Сям’я Цібо» (т. 1—8, 1922—40), у якім адлюстравана франц. рэчаіснасць пач. 20 ст. Аўтар фарсаў «Завяшчанне дзядзечкі Лелё» (1920), «Вадзянка» (1928), псіхал. драмы «Маўклівы» (1932), аповесцей «Афрыканскае прызнанне» (1931), «Старая Францыя» (1933). Яго творам уласцівы характэрныя рысы франц. класічнай л-ры: панарамнасць, нар. этычны пафас, высокі напал пачуццяў, выразнасць думкі. Напісаў «Нататкі пра Андрэ Жыда» (1951), «Аўтабіяграфічныя і літаратурныя ўспаміны» (1955). Нобелеўская прэмія 1937.
Тв.:
Рус.пер. — Жан Баруа. М., 1958;
Семья Тибо. Т. 1—2. М., 1972—87.
Літ.:
Наркирьер Ф.С. Роже Мартен дю Гар: Критико-биогр. очерк. М., 1963.