Цё́тча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Цё́тча
Р. Цё́тчы
Д. Цё́тчы
В. Цё́тчу
Т. Цё́тчай
Цё́тчаю
М. Цё́тчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Цётча

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВУ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Павулле,

Цётча. Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 8,45 км2, даўж. 6,4 км, найб. шыр. 1,5 км, найб. глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 652 км2. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на Пн і 3 да 20 м), пераважна спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. У паўд. ч. 2 вузкія доўгія залівы. На ПнУ і У забалочаная пойма шыр. 15—25 м. Востраў пл. 6 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае і пясчана-гліністае, глыбей дно сапрапелістае. У летні час вада праграваецца да дна і добра насычаецца кіслародам. Мінералізацыя каля 200 мг/л. Празрыстасць 0,7—1,3 м. Эўтрофнае. Зарастае. Возера багатае рыбай, ёсць вугор. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова). Упадаюць 5 ручаёў, у т.л. з азёр Чарсцвяцкае і Вяркудскае.

Павульскае возера.

т. 11, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)