цё́тухна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цё́тухна цё́тухны
Р. цё́тухны цё́тухнаў
Д. цё́тухне цё́тухнам
В. цё́тухну цё́тухнаў
Т. цё́тухнай
цё́тухнаю
цё́тухнамі
М. цё́тухне цё́тухнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цётухна ж., ласк. (при обращении) тётушка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цётухна, ‑ы, ж.

1. Ветлівы зварот да цёткі, дарослай жанчыны наогул. [Слімак:] — Можа б вы, цётухна, чаго гарачага мне далі? Лынькоў.

2. У даўніх павер’ях усходніх і заходніх славян — надпрыродная істота, якая ўвасабляла трасцу або ліхаманку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Цётухна (міфал.) 11/109

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цётухна ж. (ужываецца як кл. ф.) гл. цётка 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і цётухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

|| прым. цётчын, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАНЕ́ЎСКІ (Амінадаў Майсеевіч) (29.3.1898, г. Кіраваград, Украіна — 14.6.1976),

расійскі графік. Нар. маст. Расіі (1966). Нар. маст. СССР. Акад. АМ СССР (1973). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (Масква, 1930). Аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг, якія вызначаюцца жывым гумарам, камічнай гіпербалізацыяй сітуацый і вобразаў («Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна» А.Талстога, 1942—43; «Мыйдадзір» К.Чукоўскага, 1950), да твораў М.Салтыкова-Шчадрына («За мяжой», 1939), У.Маякоўскага (зб. «Сатыра», 1967), М.Гогаля («Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна», 1946). Працаваў у жанрах карыкатуры (з 1936 супрацоўнік час. «Крокодил»), плаката, у станковым малюнку.

А.Канеўскі. Ілюстрацыя да аповесці М.В.Гогаля «Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна». 1946.

т. 7, с. 583

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ма́тэнька ’мамачка, цётухна’ (Нас.). З польск. mateńka ’матка’ (ласк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тётушка ласк. цётачка, -кі ж.; (при обращении — ещё) цётухна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ciotuchna

ж. ласк. цётачка; цётухна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)