Цюрыхскія мірныя дагаворы

т. 17, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Цюрыхскія мірныя дагаворы 1859 1/574

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цю́рыхскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цю́рыхскі цю́рыхская цю́рыхскае цю́рыхскія
Р. цю́рыхскага цю́рыхскай
цю́рыхскае
цю́рыхскага цю́рыхскіх
Д. цю́рыхскаму цю́рыхскай цю́рыхскаму цю́рыхскім
В. цю́рыхскі (неадуш.)
цю́рыхскага (адуш.)
цю́рыхскую цю́рыхскае цю́рыхскія (неадуш.)
цю́рыхскіх (адуш.)
Т. цю́рыхскім цю́рыхскай
цю́рыхскаю
цю́рыхскім цю́рыхскімі
М. цю́рыхскім цю́рыхскай цю́рыхскім цю́рыхскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КЕ́ЛЕР ((Keller) Готфрыд) (19.7.1819, г. Цюрых, Швейцарыя — 15.7.1890),

швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1840—42), у Гайдэльбергскім ун-це. Літ. дзейнасць пачаў у 1846 як паэт (зб. «Вершы»). Вядомасць прынёс раман «выхавання» «Зялёны Генрых» (1855, 2-я рэд. 1879—80), напоўнены філас. роздумам пра лёс чалавека ў грамадстве, прызначэнне мастацтва. Аўтар рамана «Марцін Заландэр» (1886), зб-каў навел «Людзі з Зельдвілы» (т. 1—2, 1856—74), «Сем легенд» (1872), «Цюрыхскія навелы» (1878), «Выслоўе» (1881), літ.-крытычных эсэ, публіцыст. твораў. Маст. манеры К. ўласцівы мяккі гумар і сатыра, пластычнасць і яркасць вобразаў, павучальнасць і філасафічнасць.

Тв.:

Рус. пер. — Новеллы. Л., 1970;

Зеленый Генрих. М., 1972;

Избранное. Л., 1988.

Літ.:

Павлова Н.С., Седельник В.Д. Швейцарские варианты: Лит. портреты. М., 1990;

Готфрид Келлер: Биобиблиогр. указ. М., 1965.

М.​А.​Папова.

Г.Келер.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)