Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цэ́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цэльнага. У ім [Медным] усё гарманіравала, падкрэслівала цэльнасць натуры.Няхай.// Пра адзінства мастацкага ўражання і ўздзеяння. Аднак паэт .. настойліва шукае цэльнасць і гармонію і ў «Блакадзе» ў поўнай меры яе знайшоў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́льны, -ая, -ае.
1. 3 аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.
Ц. мармур.
Цэльная металічная трубка.
2. Неразбаўлены, натуральны.
Цэльнае малако.
3.перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.
Ц. характар.
|| наз.цэ́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздво́ены, -ая, -ае.
1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае.
Раздвоеная губа.
Р. след.
2.перан. Які страціў цэльнасць, унутранае адзінства.
Раздвоенае ўсведамленне.
|| наз.раздво́енасць, -і, ж.
Р. пачуццяў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адзі́нства, -а, н.
1. Агульнасць, поўнае падабенства.
А. думкі.
А. поглядаў.
2.Цэльнасць, згуртаванасць, непадзельнасць.
А. народа.
3. Непарыўнасць, узаемная сувязь.
А. тэорыі і практыкі.
А. формы і зместу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дво́іцца; зак.
1. Раздзяліцца надвае.
Сцежка раздвоілася.
2.перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым.
Думкі раздвоіліся.
|| незак.раздво́йвацца, -аецца.
|| наз.раздвае́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэ́ласнасць, ‑і, ж.
Стан цэласнага; цэльнасць. Тэрытарыяльная цэласнасць. □ Надзвычайная цэласнасць светаадчування, багацце пачуццяў.. — вось што характарызуе творы Я. Коласа.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́ЛУБЕВА (Маргарыта Генадзеўна) (н. 4.6.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар.цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАНДАРЧУ́К (Сяргей Фёдаравіч) (25.9.1920, с. Белазёрка Херсонскай вобл., Украіна — 20.10.1994),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1952). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1948). Яго акцёрскае майстэрства спалучала цэльнасць і выразнасць з тонкай псіхал. прапрацоўкай вобраза, мяккасцю артыстычнай манеры: Тарас Шаўчэнка (аднайм. фільм, Дзярж. прэмія СССР 1952), доктар Дымаў («Скакуха»), Атэла (аднайм. фільм), Карасцялёў («Сярожа») і інш. Як рэжысёр Бандарчук вызначаўся выразнасцю і дакладнасцю канцэпцыі, зладжаным акцёрскім ансамблем. Майстар масавых сцэн. Сярод фільмаў: «Лёс чалавека» (1959, Ленінская прэмія 1960 за рэжысуру і выкананне ролі Андрэя Сакалова), «Вайна і мір» (4 серыі, 1966—67, «Оскар» 1969, роля П’ера Бязухава), «Ватэрлоо» (1970, сав.-італьян.), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1977, роля Звягінцава), «Чырвоныя званы» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), тэлевіз. фільм «Ціхі Дон» (10 серый).