Цэкаў П. 5/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цэ́каю цэ́каем
2-я ас. цэ́каеш цэ́каеце
3-я ас. цэ́кае цэ́каюць
Прошлы час
м. цэ́каў цэ́калі
ж. цэ́кала
н. цэ́кала
Загадны лад
2-я ас. цэ́кай цэ́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цэ́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДАСКАЛО́Ў (Стаян Цэкаў) (22.8.1909, в. Ліляча Врачанскай акр., Балгарыя — 1985),

балгарскі пісьменнік. Скончыў Сафійскі ун-т (1942). Нар. дзеяч культуры Балгарыі (1967). Аўтар рамана-эпапеі «Шлях» (кн. 1—3, 1945—54), раманаў «Свая зямля» (1952, бел. пер. 1961 Н.​Гілевіча), «Стубленскія ліпы» (1960), «Вёска ўскрай завода» (1963), «Рэспубліка дажджоў» (1968), «Наследніца» (кн. 1—2, 1975), зб. апавяданняў «Пакута» (1935), «Магдзін узгорак» (1940), «Двор» (1943), «Вясковыя душы» (1958), у якіх паказаны вясковае жыццё даваен. і пасляваен. Балгарыі, падзеі 2-й сусв. вайны, складаныя працэсы кааперацыі. Дзімітроўская прэмія 1950, 1969. У пер. на бел. мову выйшаў зб. «Любча-безбілетнік» (1959) і вершы ў зб. «Скарб» (1967).

Тв.:

Рус. пер. — Огненные зори: Рассказы и повести. М., 1973.

Г.​Я.​Адамовіч.

т. 6, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)