цэ́зарскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цэ́зарскі цэ́зарская цэ́зарскае цэ́зарскія
Р. цэ́зарскага цэ́зарскай
цэ́зарскае
цэ́зарскага цэ́зарскіх
Д. цэ́зарскаму цэ́зарскай цэ́зарскаму цэ́зарскім
В. цэ́зарскі (неадуш.)
цэ́зарскага (адуш.)
цэ́зарскую цэ́зарскае цэ́зарскія (неадуш.)
цэ́зарскіх (адуш.)
Т. цэ́зарскім цэ́зарскай
цэ́зарскаю
цэ́зарскім цэ́зарскімі
М. цэ́зарскім цэ́зарскай цэ́зарскім цэ́зарскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МУХАМО́Р (Amanita),

род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. Растуць у лясах рознага тыпу пераважна ва ўмеранай зоне. Мікарызаўтваральнікі. На Беларусі 19 відаў. Найб. вядомыя М.: белы ці зялёны, або бледная паганка, пантэрны (A. pantherina), смярдзючы, або белая паганка (A. virosa), чырв. (A. muscaria). Трапляюцца з ліп. па кастрычнік.

Пладовае цела (шапка на ножцы) у маладых М. абкружана агульным пакрывалам, потым яно разрываецца і застаецца каля асновы ножкі ў выглядзе мешкападобнай похвы, а на шапцы — як белыя шматкі або лускавінкі. Шапка белая, зялёная, шэрая, шэра-фіялетавая, чырв. дыям. да 20 см. Пласцінкі белыя, жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная або булавападобная, уверсе бывае з кольцам ад частковага покрыва. Споры шарападобныя, бясколерныя. Ёсць ядомыя, напр., М. шэра-ружовы, цэзарскі грыб, смяротна атрутныя — бледная паганка і М. смярдзючы. Інш. віды маюць фізіял. актыўныя рэчывы (таксіны, галюцынагены і інш), якія ўздзейнічаюць на нерв. сістэму.

С.​С.​Колас.

Мухамор: 1 — чырвоны; 2 — смярдзючы; 3 — пантэрны.

т. 11, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)