-цытоз

(гр. kytos = клетка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «клетка».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макрацыто́з

(ад макра- + -цытоз)

павышаная колькасць макрацытаў у крыві.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрацыто́з

(ад мікра- + -цытоз)

з’яўленне ў перыферычнай крыві мікрацытаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агранулацыто́з

(ад а- + гранула + -цытоз)

хвароба, пры якой значна змяншаецца колькасць або поўнасцю адсутнічаюць агранулацыты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рофеацыто́з

(ад гр. ropheo = паглынаю + -цытоз)

працэс усмоктвання клеткай субмікраскапічных часцінак і макрамалекул з навакольнага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

монацыто́з

(ад мона- + -цытоз)

залішняя колькасць манацытаў у перыферычнай крыві пры некаторых інфекцыйных захворваннях (туберкулёзе, сіфілісе, лейшманіёзе і інш.) і запаленчых працэсах у арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пайкілацыто́з

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -цытоз)

мед. наяўнасць у перыферычнай крыві эрытрацытаў не круглай, а якой-н. іншай формы (авальнай, грушападобнай і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пінацыто́з

(ад гр. pino = п’ю + -цытоз)

адзін з магчымых спосабаў жыўлення арганізмаў, які заключаецца ва ўтварэнні пузыркоў цытаплазмы вакол арганічных часцінак з наступным іх пераварваннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)