цыру́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай, прычэсваннем валасоў і пад.

|| ж. цыру́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

|| прым. цыру́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыру́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цыру́льнік цыру́льнікі
Р. цыру́льніка цыру́льнікаў
Д. цыру́льніку цыру́льнікам
В. цыру́льніка цыру́льнікаў
Т. цыру́льнікам цыру́льнікамі
М. цыру́льніку цыру́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыру́льнік м. парикма́хер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыру́льнік, ‑а, м.

Майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай і прычэсваннем валасоў. У афіцэрскай палаце спрытны і гаваркі цырульнік займаўся абмаладжэннем ляжачых кліентаў. Якімовіч. [Алёша] яшчэ раз прыгладзіў свой «бокс», над якім гадзіну таму назад так старанна завіхаўся цырульнік. Васілевіч.

[Польск. cyrulik з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льнік м. Friseur [-´zø:r] m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цыру́льнік

(польск. cyrulik < с.-лац. cirurgicus, ад гр. cheirurgos)

майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай валасоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

да́мскі, -ая, -ае.

1. гл. дама.

2. Прызначаны для абслугоўвання жанчын.

Д. кравец.

Д. цырульнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парикма́хер цыру́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыру́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да цырульнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брадобре́й уст. цыру́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)