цы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ліцца маленькімі струменьчыкамі з перапынкамі.

Чуваць, як у даёнку цыркае малако.

2. Пляваць праз зубы.

Ц. слінай.

3. Пра насякомых, птушак: стракатаць.

У траве цыркаюць конікі.

4. перан. Плаціць, даваць што-н. дробнымі порцыямі, патроху.

|| аднакр. цы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́ркаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цы́ркаю цы́ркаем
2-я ас. цы́ркаеш цы́ркаеце
3-я ас. цы́ркае цы́ркаюць
Прошлы час
м. цы́ркаў цы́ркалі
ж. цы́ркала
н. цы́ркала
Загадны лад
2-я ас. цы́ркай цы́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цы́ркаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цы́ркаць несов., разг.

1. (маленькими струйками) лить; дои́ть;

2. плева́ть сквозь зу́бы;

3. неодобр. дава́ть ма́ленькими до́зами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ліцца, біць маленькімі струменьчыкамі. У ранішняй цішыні чуваць, як са звонам цыркае ў даёнкі малако. Дуброўскі. Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай. Бядуля. // каго. Абл. Даіць. Маці ў хляве цыркала.. карову ды ўсё прыгаварвала, каб тая добра стаяла на адным месцы. Каваль.

2. Пляваць цераз зубы. Андрэй.. цыркаў праз зубы ў агонь. Пташнікаў. З-за трактара паяўляецца Хведар. Ён стаіць, адставіўшы нагу, раз-пораз цыркае слінай. Асіпенка.

3. Стракатаць (пра насякомых, птушак). Спалохана цыркалі і зноў змаўкалі сонныя птушкі. Курто. Стаяла цішыня, толькі цыркалі конікі і ледзь чутна шапацела трава. Федасеенка.

4. Даваць, выдаваць, важыць патроху, невялікімі порцыямі. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́ркаць разм.

1. (in dünnen Strhlen) geßen* [mlken], dünn fleßen*;

2. (пляваць цераз зубы) durch die Zähne spcken;

3. іран. etw. ganz wnig gben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цы́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Тое, што і цыркаць (у 4 знач.).

|| наз. цы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́ркацца несов., разг., см. цы́ркаць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць цыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да цыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыркану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да цыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)