цы́пачкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. цы́пачкі
В. цы́пачкі
М. цы́пачках

Крыніцы: nazounik2008, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цы́пачкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Тое, што і цыпкі ​2. Як вінаватыя, на цыпачках выходзяць санітары. Крапіва. — Палягчэла ёй? Спіць? — нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́пачка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цы́пачка цы́пачкі
Р. цы́пачкі цы́пачак
Д. цы́пачцы цы́пачкам
В. цы́пачку цы́пачак
Т. цы́пачкай
цы́пачкаю
цы́пачкамі
М. цы́пачцы цы́пачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залі́шні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)