цынхо́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цынхо́на цынхо́ны
Р. цынхо́ны цынхо́н
Д. цынхо́не цынхо́нам
В. цынхо́ну цынхо́ны
Т. цынхо́най
цынхо́наю
цынхо́намі
М. цынхо́не цынхо́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЦЫНХО́НА,

род кветкавых раслін, тое, што хіннае дрэва.

т. 17, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХІ́ННАЕ ДРЭ́ВА, цынхона (Cinchona),

род кветкавых раслін сям. марэнавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы. З 19 ст. культывуюцца ў Індыі, Інданезіі (асн. маса сусв. здабычы хініну) Х.д.: Леджэра (C.ledgeriana), лекавае (C.officinalis), чырванакорае (C. succirubra) і інш.

Дрэвы выш. 10—15, да 25 м. Лісце супраціўнае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі ў несапраўдных парасоніках, сабраных у мяцёлкі. Плод — каробачка. Кара і інш. ч. Х.д. маюць да 30 алкалоідаў (найважн. — хінін), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Шляхам селекцыі ўтрыманне хініну павялічылася з 2—2,5 да 16%. З развіццём хім. сінтэзу алкалоідаў культура Х.д. скарачаецца. Лек. расліны.

Галінка хіннага дрэва чырванакорага.

т. 17, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)