цыклічная частата

т. 17, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Цыклічная будова атама 3/461

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Санатная цыклічная форма 7/309; 9/351, 520, 554

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

санатна-цыклічная форма

т. 14, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цикли́чный цыклі́чны;

цикли́чная рабо́та цыклі́чная рабо́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыклі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыклі́чны цыклі́чная цыклі́чнае цыклі́чныя
Р. цыклі́чнага цыклі́чнай
цыклі́чнае
цыклі́чнага цыклі́чных
Д. цыклі́чнаму цыклі́чнай цыклі́чнаму цыклі́чным
В. цыклі́чны (неадуш.)
цыклі́чнага (адуш.)
цыклі́чную цыклі́чнае цыклі́чныя (неадуш.)
цыклі́чных (адуш.)
Т. цыклі́чным цыклі́чнай
цыклі́чнаю
цыклі́чным цыклі́чнымі
М. цыклі́чным цыклі́чнай цыклі́чным цыклі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сезо́нна-цыклі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сезо́нна-цыклі́чны сезо́нна-цыклі́чная сезо́нна-цыклі́чнае сезо́нна-цыклі́чныя
Р. сезо́нна-цыклі́чнага сезо́нна-цыклі́чнай
сезо́нна-цыклі́чнае
сезо́нна-цыклі́чнага сезо́нна-цыклі́чных
Д. сезо́нна-цыклі́чнаму сезо́нна-цыклі́чнай сезо́нна-цыклі́чнаму сезо́нна-цыклі́чным
В. сезо́нна-цыклі́чны (неадуш.)
сезо́нна-цыклі́чнага (адуш.)
сезо́нна-цыклі́чную сезо́нна-цыклі́чнае сезо́нна-цыклі́чныя (неадуш.)
сезо́нна-цыклі́чных (адуш.)
Т. сезо́нна-цыклі́чным сезо́нна-цыклі́чнай
сезо́нна-цыклі́чнаю
сезо́нна-цыклі́чным сезо́нна-цыклі́чнымі
М. сезо́нна-цыклі́чным сезо́нна-цыклі́чнай сезо́нна-цыклі́чным сезо́нна-цыклі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыклі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца па цыклах (у 1 знач.).

2. Які складае цыкл (у 2 знач.). Цыклічная дэманстрацыя кінафільмаў.

3. Спец. У хіміі — які мае кальцавую будову, структуру. Цыклічныя вуглевадароды.

4. Які прытрымліваецца цыклічнасці (у 2 знач.). Цыклічны графік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́, кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата ω звязана з перыядам T і частатой ваганняў ν залежнасцю ω = 2πν = 2π T . Адзінка вуглавой частаты ў СІсекунда ў мінус першай ступені (с​−1).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЁМІСТАСНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,

велічыня, якая характарызуе супраціўленне пераменнаму току электраёмістасці ланцуга (яго ўчастка). Ё.с. сінусаідальнаму току xc=1/ωC, дзе ω — цыклічная (вуглавая) частата, C — ёмістасць ланцуга. У Міжнар. сістэме адзінак вымяраецца ў омах. Разам з індуктыўным супраціўленнем складае рэактыўнае супраціўленне, якое ўваходзіць у склад агульнага (поўнага) электрычнага супраціўлення.

т. 6, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)