вучэнне аб змене форм культуры ў гісторыка-сац. і духоўным працэсе развіцця. У 1920—30-я г.ням. культуролаг Л.Фрабеніус увёў паняцце «культурнае кола», згодна з якім форма культуры характэрна для пэўнай жыццёвай прасторы, ёй вызначаецца кожная культура, якая з’яўляецца самастойнай сутнасцю і праходзіць тыя ж ступені развіцця, што і арганізм (расліна, жывёла, чалавек). У пашыраным сэнсе К.ц.т. вынікае з макрагістарычных даследаванняў найбуйнейшых культ. феноменаў, якія існавалі або існуюць у выглядзе асобных цэласнасцей. Паводле М.Данілеўскага, гэта культ.-гіст. тыпы, О.Шпенглера — развітыя культуры, А.Тойнбі — цывілізацыі, П.Сарокіна — метакультуры. Яны не звязаны паміж сабой, а ход гісторыі заключаецца ў змене культ.-гіст. тыпаў. Напр., Данілеўскі вылучаў 13 такіх тыпаў, Шпенглер — 8 тыпаў культур, якія дасягнулі паўнаты свайго развіцця, Тойнбі — 23 развітыя, 4 неразвітыя і 5 мёртванароджаных цывілізацый. У канцэпцыі Сарокіна гал. ўвага аддаецца ўтварэнню інтэгральнай культуры, стварэнню «культурных суперсістэм», якія змяняюць адна адну. Шпенглер лічыў, што крызіс ёсць прыкмета завяршэння цыкла, згасанне культуры. Аднак рэальнае развіццё гісторыка-культ. працэсу дазваляе сцвярджаць, што крызіс ёсць прадвесце новай культ. парадыгмы. Напр., у нетрах антычнасці нараджалася новая еўрап. культура сярэдневякоўя. Такім чынам пачынаецца развіццё новага цыкла культуры, а паўтаральнасць, сінхроннасць, цыклічны характар гісторыі культ. працэсаў з’яўляюцца сведчаннем існавання агульнагіст. законаў.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мегацы́кл
(ад мега- + цыкл)
мільён цыклаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыкліза́цыя, ‑і, ж.
Аб’яднанне ў цыкл. Цыклізацыя работы рухавіка. □ Да закончаных цыклаў, да цыклізацыі меў вялікую прыхільнасць такі майстар верша, як Валерый Брусаў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклі́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цыклічнага; чаргаванне. У «Гусляры» паэт [Я. Купала] авалодваў таксама кампазіцыяй, у аснове якой была цыклічнасць падзей, звязаных ці з земляробчай працай, ці са зменаю пор года.Лойка.
2. Сістэма арганізацыі вытворчасці, пры якой яна складаецца з вытворчых цыклаў, якія ажыццяўляюцца строга па графіку. Цыклічнасць вытворчасці. Графік цыклічнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТЭКАЛО́ГІЯ
(ад аўта... + экалогія),
раздзел экалогіі, які вывучае дзеянне розных фактараў знешняга асяроддзя (пераважна абіятычных фактараў) на асобныя папуляцыі і віды. Гал. задача аўтэкалогіі — вывучэнне фактараў дынамікі колькасці і біямасы папуляцый, жыццёвых цыклаў і паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
арганічныя злучэнні, малекулы якіх змяшчаюць адзін або некалькі цыклаў з атамаў вугляроду (акрамя араматычных злучэнняў). Падзяляюцца на класы і гамалагічныя шэрагі па колькасці і будове цыклаў, наяўнасці кратных сувязяў і функцыян. груп у малекуле. Монацыклічныя злучэнні па колькасці атамаў вугляроду ў цыкле бываюць малыя (3—4), звычайныя (5—7), сярэднія (8—12) і макрацыклы (больш за 12) Аліцыклічныя злучэнні з некалькімі цыкламі — бі-, тры- і поліцыклічныя. Апошнія могуць быць ізаляваныя (І), сучлененыя (II), мець адзін, два, тры і больш агульных атамаў вугляроду, адпаведна спіраны (III), кандэнсаваныя (IV), мосцікавыя (V), поліэдрычныя злучэнні (VI). Наяўнасць цыкла ў малекуле адбіваецца на фіз. і хім. уласцівасцях аліцыклічныя злучэнні у параўнанні з ацыклічнымі злучэннямі з той жа колькасцю атамаў вугляроду (больш высокія паказчыкі пераламлення, шчыльнасці, т-ры кіпення; больш высокая рэакцыйная здольнасць, асабліва малых цыклаў). Аліцыклічныя злучэнні сустракаюцца ў нафце; як структурныя фрагменты ўваходзяць у састаў многіх прыродных злучэнняў: тэрпеноідаў, стэроідаў, інсектыцыдаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Найб. практычнае выкарыстанне мае цыклагексан, яго гамолагі і вытворныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫРА́Й
(1831, с. Урахі, Дагестан — 1910),
даргінскі паэт. Адзін з пачынальнікаў рэаліст. кірунку ў дагестанскай л-ры. Аўтар цыклаў вершаў-песень «Пра жыццё», «Пра героя», «Пра каханне» (выд. 1928). Стварыў вобразы мужных людзей, выступіў у абарону бяспраўнай жанчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТАН, Хатан (Hutton) Джэймс (3.6.1726, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.3.1797), шатландскі натураліст-геолаг; заснавальнік плутанізму. Даказаў інтрузіўнае паходжанне гранітаў. У працы «Тэорыя Зямлі» (1788) адлюстраваў гісторыю Зямлі як бясконцае паўтарэнне цыклаў з перыяд. зменай разбурэння адных кантынентаў і ўзнікнення іншых; паказаў падабенства стараж. і сучасных геал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАДХО́ДНЫЯ ТЭХНАЛО́ГІІ,
сукупнасць тэхнал. сродкаў і працэсаў, якія прадугледжваюць максімальна поўнае выкарыстанне ў працэсе вытв-сці сыравінных і паліўна-энергет. рэсурсаў і выключаюць адходы; экалагічная стратэгія ўсёй прам-сці і с.-г. вытв-сці. Безадходныя тэхналогіі накіраваны на стварэнне экалагізаваных цыклаўбезадходнай вытворчасці, падобных да прыродных працэсаў у біясферы. Асн. кірункі развіцця безадходных тэхналогій: комплекснае выкарыстанне сыравіны і матэрыялаў, стварэнне замкнёных цыклаў вытв-сці без скідвання сцёкавых водаў і выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў, улоўліванне і утылізацыя адходаў. Безадходныя тэхналогіі могуць быць эканамічна нявыгаднымі для адной вытв-сці або галіны прам-сці, але па сукупнасці вынікаў іх выкарыстанне можа даваць вял. станоўчы эфект.
Літ.:
Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек. 2 изд. М., 1986;
Сохранение окружающей среды на основе безотходного производства. Л., 1977;